Hollywood Undead (з ) — амерыканскі рок-гурт з Лос-Анджэлеса, заснаваны ў 2005 годзе. Творчасць калектыву грунтуецца на змешванні рок-музыкі з хіп-хопам і, адпаведна, у асноўным класіфікуецца як рэп-рок.

На дадзены момант гурт выпусціў восем студыйных альбомаў: Swan Songs (2008), American Tragedy (2011), Notes from the Underground (2013), Day of the Dead (2015), Five (2017), New Empire, Vol. 1 (2020), New Empire, Vol. 2 (2020), Hotel Kalifornia (2022), тры міні-альбомы: Swan Songs B-Sides EP, Swan Songs Rarities EP і PSALMS. А таксама зборнікі Desperate Measures (2009) і American Tragedy Redux (2011). Удзельнікі гурта на канцэртах і фотасесіях носяць маскі. Усяго было прададзена больш за 10 мільёнаў копій альбомаў гурта па ўсім свеце. У студзені 2013 года дэбютны альбом Swan Songs атрымаў плацінавую сертыфікацыю ад Амерыканскай асацыяцыі гуказапісвальных кампаній.

Гісторыя

Фарміраванне (2005—2007) Гурт быў створаны ў 2005 годзе пасля Deuce (Арон Эрліхман) і J-Dog (Джорел Деккер) размясцілі на MySpace песню пад назвай The Kids. Атрымаўшы станоўчы водгук, яны знайшлі іншых удзельнікаў гурта ў Інтэрнэце. У 2005 годзе склад гурта быў такім: Shady Jeff (Джэф Мэцью Філіпс), Johnny 3 Tears (Джордж Артур Рэйган), Funny Man (Дылан Пітэр Альварэз), Charlie Scene (Джордан Крыстафер Тэрэл), Da Kurlzz (Мэцью Бусек) і The Phantasm (Джасцін Лафаэт Раман). У інтэрв’ю часопісу Shave J-Dog растлумачыў: «Той, хто ў патрэбны момант быў у пакоі і граў на інструменце, стаў удзельнікам гурта»Shave Magazine Interview. Датычна назвы «Hollywood Undead» J-Dog распавёў, што першая сумесна запісаная песня называлася «Hollywood» (пазней назва была зменена на «No.5»), а гурт планавалі назваць проста «Undead». Убачыўшы дыск з песняй, адзін знаёмы гурта сказаў: «Undead Hollywood», а затым, прачытаўшы наадварот: «Hollywood Undead? Крутая назва!».

Shady Jeff пазней сышоў з Hollywood Undead і адкрыў сетку аўтазаправачных станцый, якія спецыялізуюцца на біяпаліве. Адной з асаблівасцяў гурта сталі маскі, з дапамогай якіх музыканты хаваюць сваю знешнасць. Па меры росту папулярнасці калектыву на Hollywood Undead звярнулі ўвагу ў нядаўна створаным лэйбле MySpace Records, і іх песня «No.5» ўвайшла ў зборнік Myspace Records Vol. 1; тады ж гурт зняў відэакліп на гэты трэк. Свайму поспеху на MySpace яны шмат у чым абавязаны іх агульнаму сябру Джэфры Стару, які да таго часу ўжо быў сур’ёзна раскручаны ў гэтай сацыяльнай сетцы і дапамагаў ім прасоўваць старонку гурта.

Кантракт з лэйблам, Swan Songs і Desperate Measures (2007—2010) Крыху больш за год спатрэбілася Hollywood Undead на запіс трэкаў для альбома. Яшчэ каля двух гадоў яны займаліся пошукамі лэйбла, які не будзе падвяргаць цэнзуры іх альбом. Першапачаткова ў гурта быў падпісаны кантракт з MySpace Records але пасля таго як лэйбл паспрабаваў падвергнуць цэнзуры іх альбом, гурт разарваў з ім кантракт і стаў шукаць іншы лэйбл. У выніку гурта падпісаў кантракт з A&M/Octone Records і выпусціў свой дэбютны альбом Swan Songs 2 верасня 2008 года. Альбом прадзюсавалі Дон Гілмар (Don Gilmore) і Дэні Лонер (Danny Lohner), вядомыя па працы з такімі гуртамі як Linkin Park і Nine Inch Nails. За месяц да выпуску альбома гурт даў свой першы live-выступ на Virgin Mobile Festival з такімі песьнямі, як «Undead», «Black Dahlia», «California».

Swan Songs дэбютаваў на 22 месцы ў Billboard 200 з 21 000 копій альбома, прададзеных за першы тыдзень. У канцы 2009 года гурт выйграў Rock on Request Awards у намінацыі «Лепшая кранк/рэп-рок-гурт».

Канфлікт з Deuce У 2009 годзе вакаліст і заснавальнік гурта Deuce нечакана не прыняў удзел у Vatos Locos Tour. Charlie Scene заявіў у інтэрв’ю: «Ён хацеў асабістага памочніка (сябар Deuce, Джымі Юма, які прымаў удзел у стварэнні масак, а таксама запісваў разам з Deuce песню „This Love, This Hate“) падчас тура. Ні ў каго з нас не было асабістага памочніка, мы ж не эгаманьякі. Нам гэтага не трэба, а ён хацеў, каб гурт плаціў за гэта цягам чатырох месяцаў… Мы паехалі ў аэрапорт, каб вылецець на наступны выступ. Ён не з’явіўся. Мы патэлефанавалі яму, але ён не ўзяў слухаўку. І на працягу двух тыдняў мне давялося спяваць замест яго».

Тады гурт запрасіў свайго старога сябра Даніэля Мурылья выконваць вакальныя ролі Deuce падчас тура. Даніэль пагадзіўся, перапыніўшы тым самым кар’еру вакаліста ў пост-хардкор гурце Lorene Drive і выступ у вядомым шоу American Idol. У сярэдзіне студзеня 2010 года гурт афіцыйна абвясціў яго новым удзельнікам, даўшы псеўданім Danny. Увесну 2010 года Deuce запісвае песню «Story of a Snitch», у якой сцвярджае, што яго выгналі з гурта. У адказ на гэта Hollywood Undead заявілі, што не будуць паддавацца на гэтыя правакацыі, каб «не апускацца да яго ўзроўню». Пасля сыходу з Hollywood Undead Deuce заняўся сольнай кар’ерай.

American Tragedy і Redux (2010—2012)

На пачатку 2010 года гурт пачаў запіс матэрыялу для новага альбома. 1 красавіка на iHeartRadio адкрываецца станцыя «Undead Radio». Гурт сумесна з кіраўніком лэйбла A&M/Octone Джэймсам Дынерам (James Diener) заявілі, што збіраюцца выпусціць альбом восенню 2010 года. Дзінер таксама выказаў меркаванне, што «альбом чакае поспех, бо гурт зрабіў вялікі крок наперад». Таксама гурт пацвердзіў, што прадзюсарам альбома стане Дон Гілмар.

Запіс альбома скончыўся ў сярэдзіне лістапада. 8 снежня 2010 года гурт анансаваз сінгл «Hear Me Now». 13 снежня песня трапляе ў ратацыю радыёстанцый. Лічбавы сінгл выходзіць 21 снежня. 11 студзеня гурт паведамляе, што новы альбом будзе называцца American Tragedy, і прызначае яго выхад на 8 сакавіка 2011 года. На наступны дзень на YouTube канале гурта з’яўляецца прэв’ю альбома. 21 студзеня становіцца даступная дэма-версія трэка «Comin’ in Hot»Comin' in Hot release. 22 студзеня гурт адпраўляецца ў Nightmare After Christmas Tour разам з Avenged Sevenfold і Stone SourNightmare after christmas tour . 5 лютага 2011 года становіцца даступнай для запампоўкі песня «Been to Hell»Retrieved February 2011. 22 лютага гурт пераносіць дату выхаду альбома на 5 красавіка. 15 сакавіка 2011 года выходзяць адразу два сінглы ў падтрымку альбома — «Been to Hell» і «Coming Back Down».

5 красавіка 2011 года адбыўся выхад альбома American Tragedy. У першы тыдзень было прададзена каля 67 000 капій альбома. Альбом заняў чацвёртую пазіцыю ў Billboard 200 і першае месца ў Top Hard Rock Albums. У Канадзе альбом заняў 5-е месца, а ў Вялікабрытаніі — 43-е. Рэміксаваная версія песні «Levitate» гучыць у гульні «Shift 2: Unleashed». Песня «Glory» выкарыстоўвалася ў рэкламе спартыўнага тэлеканала «ESPN».

У падтрымку альбома Hollywood Undead ў красавіку — маі 2011 года гастралявалі разам з 10 Years, New Medicine і Drive-A ў турнэ Revolt Tour. Пасля гэтага гурт адыграў некалькі канцэртаў у Еўропе, Аўстраліі і Канадзе. У сярэдзіне лета гурт разам з All That Remains і Hyro Da Hero адправіліся ў Endless Summer Tour. У жніўні быў абвешчаны конкурс аматарскіх відэа, лепшыя з якіх увойдуць у відэакліп на песню «My Town», якую планавалася выпусціць сінглам. Аднак сінгл і кліп так і не выйшлі.

У жніўні 2011 года гурт абвясціў пра выхад новага альбома, American Tragedy Redux, які складаецца з рэміксаў песень з альбома American Tragedy. У канцы жніўня быў абвешчаны конкурс фанацкіх рэміксаў на песні «Le Deux» і «Bullet», лепшы з якіх увойдзе ў альбом, а пераможца атрымае грошы, футболку і аксэсуары з атрыбутыкай Hollywood Undead. У кастрычніку гурт зняў і выпусціў сінгл і кліп на рэмікс песні «Levitate». 1 лістапада 2011 года гурт адправіўся ў тур «World War III» разам з гуртамі Asking Alexandria, We Came As Romans, Borgore і DRUGS. 21 лістапада адбыўся рэліз альбома American Tragedy Redux. Пасля гэтага гурт адправіўся ў турнэ «Buried Alive» разам з Avenged Sevenfold, Black Veil Brides і Asking Alexandria .

Notes from the Underground (2013—2014) Пасля працяглых гастроляў на працягу 2011, у падтрымку свайго другога студыйнага альбома, American Tragedy, і першага альбома рэміксаў, American Tragedy Redux, Charlie Scene абвясцілі аб планах пачаць працу над трэцім студыйным альбомам у канцы лістапада 2011 года. Гэта заява была зроблена пасля заканчэння тура «World War III» у якім Hollywood Undead удзельнічалі разам з групай Asking Alexandria. Charlie Scene заявіў, што гурт пачне запісваць дэма-версіі песень падчас турнэ «Buried Alive» і пачне запіс фінальных версій трэкаў адразу пасля заканчэння турнэ, у снежні 2011 года. Ён таксама заявіў, што альбом будзе гучаць больш падобна на Swan Songs, чым на American Tragedy. Каментуючы розніцу ў гучанні на гэты раз, ён заявіў: «Я б сказаў, што на гэты раз лэйбл даў нам поўную свабоду ў плане творчасці. Я думаю, гэта будзе больш падобна на Swan Songs, чым на American Tragedy. Гэта будзе сумесь і таго і іншага, я маю на ўвазе, што мы ўсе расцем як музыкі, мы сталеем, і мы займаемся музыкай даволі-такі доўга, таму я думаю, гэта будзе больш падобна на Swan Songs, думаю, нашым фанатам гэта вельмі спадабаецца.» Пазней у інтэрв’ю Charlie Scene заявіў, што гурт не збіраецца зацягваць з выхадам альбома і плануе выпусціць яго ў канцы лета. У студзені 2012 года музычны часопіс ArtistDirect назваў новы альбом адным з самых чаканых альбомаў года.

19 кастрычніка гурт выклаў трэк «Dead Bite» для вольнай загрузкі. «We Are», першы сінгл з альбома, выйшаў 29 кастрычніка 2012 года. Назва альбома была абвешчана — Notes From The Underground. 10 снежня выйшаў кліп на песню «We Are». Выхад альбома адбыўся 8 студзеня 2013 года, за два дні да гэтага альбом быў зліты ў сетку.

Day of the Dead (2015—2016) Праца над чацвёртым альбомам пачалася ў працэсе «Notes from the Ground Tour» у 2013 годзе. Альбом запісваўся з снежня 2013 года па красавік 2014 года.

20 кастрычніка Дарэн Пфайфер, сесійны бубнач гурта, абвясціў аб сваім вымушаным сыходзе з гурта. Прычынай стаў пераезд Дарэна ў Філадэльфію, да сваёй жонкі, і цяпер у іх ёсць дзіця.

21 кастрычніка Hollywood Undead выпусціў першы трэк з чацвёртага студыйнага альбома пад назвай «Day of the Dead». Аднак 17 кастрычніка відэа са стрымам песні было выпадкова апублікавана на іх афіцыйным канале. Відэа знаходзілася ў публічным доступе каля васьмі гадзін, а затым было прыбрана ў асабісты доступ.

3 лютага адбыўся афіцыйны анонс альбома, Hollywood Undead паведамілі, што чацвёрты студыйны альбом выйдзе 31 сакавіка.

5 лютага стала вядома, што здымкі кліпа на песню «Day of the Dead», пройдуць у бліжэйшы час, а рэжысёрам стане Спенс Нікалсан. Раней ён ужо працаваў з Hollywood Undead над відэа на сінгл «Everywhere I Go».

8 лютага з’явілася інфармацыя, што кліп на «Day of the Dead» выйдзе ў апошні тыдзень лютага.

10 лютага з’явіўся ўрывак новай песні «Usual Suspects», першай з пяці песень, якія гурт прадэманструе да выхаду альбома, а таксама ўрывак з відэа на песню «Day of the Dead». Гэтак жа стала вядомая дата пачатку предзаказа альбома — 17 лютага (Дзень выхаду сінгла «Usual Suspects»).

16 лютага ў сетку злілі трэк «Usual Suspects» (песня выйшла раней з-за розніцы ў часе: 11 гадзін), гэтак жа выпушчаны сінгл — «Gravity» — 22 лютага. 9 сакавіка выйшла песня «How We Roll». Кліп на «Day Of The Dead» першапачаткова павінен быў выйсці 2 сакавіка, але ў сувязі з міні-турам па Аўстраліі, мантаж спыніўся. Праўда лэйбл запэўнівае, што паспрабуе выпусціць кліп як мага хутчэй. Акрамя гэтага з’явіўся трэк ліст Deluxe выдання альбома.

16 сакавіка выйшаў чацвёрты сінгл з новага альбома гурта «Live Forever», а 24 сакавіка выйшаў сінгл «Disease». Альбом «Day of the Dead» выйшаў 31 сакавіка.

Five, сыход Da Kurlzz (2017—2018)