Дзі́на Эрсі́лія Балуа́ртэ Сега́ра (; нар. 31 мая 1962) — перуанскі юрыст і палітык. З 7 снежня 2022 года — дзеючы прэзідэнт Перу. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе. З 2021 па 2022 год займала пасаду віцэ-прэзідэнта, а таксама міністра развіцця і сацыяльнай інтэграцыі.
Біяграфія Нарадзілася 31 мая 1962 года ў горадзе , рэгіён Апурымак. Скончыла юрыдычны факультэт Універсітэта Сан-Марцін-дэ-Порэс, затым там жа вучылася ў аспірантуры.
З 2007 года і да абрання віцэ-прэзідэнтам з’яўлялася служачай .
Палітычную кар’еру пачала ў 2018 годзе, няўдала вылучыўшы сваю кандыдатуру ў мэры акругі Суркілья ад левай палітычнай партыі «». У 2020 годзе была кандыдатам ад яе на , аднак партыя не трапіла ў Кангрэс, бо не змагла пераадолець .
На Дзіна Балуартэ стала кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад «Свабоднага Перу» ў пары з Педра Кастылья. У другім туры выбараў іх тандэм атрымаў перамогу.
Афіцыйна ўступіла на пасаду віцэ-прэзідэнта 28 ліпеня 2021 года. На наступны дзень, 29 ліпеня 2021 года, прэзідэнт адначасова прызначыў яе міністрам развіцця і сацыяльнай інтэграцыі ва ўрадзе .
7 снежня 2022 года прэзідэнт Педра Кастылья абвясціў аб роспуску Кангрэса краіны. У адказ парламент прагаласаваў за адхіленне кіраўніка ад улады. У ходзе спробы схавацца ў пасольстве Мексікі ён быў арыштаваны. Улада перайшла да віцэ-прэзідэнта Дзіны БалуартэAfter a bungled coup attempt, Peru’s president falls, The Economist, Dec 7th 2022.
Катэгорыя:Прэзідэнты Перу Катэгорыя:Жанчыны-прэзідэнты