7 снежня 2022 года 25 членаў сеткі «Патрыятычны саюз» () або «Савет» () былі арыштаваны за меркаванае планаванне дзяржаўнага перавароту ў Германіі. Група з’яўлялася нямецкай ультраправай экстрэмісцкай групоўкай рэйхсбюргерскага толку. Мэта яе — аднавіць ў Германіі манархію ў традыцыях Германскай імперыі. Арганізацыя нібыта хацела справакаваць хаос і грамадзянскую вайну ў краіне, каб прыйсці да ўлады.
Больш за 3000 паліцыянтаў і спецназаўцаў правялі ператрусы ў 130 дамах і кватэрах па ўсёй Германіі і арыштавалі нашчадка , былога дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) і іншых. У сетку таксама ўваходзілі былыя і дзеючыя сілавікі (вайскоўцы і паліцыянты). Гэтая аперацыя названа найбуйнейшай у гісторыі Германіі, а генеральны пракурор Петэр Франк абвясціў групу тэрарыстычнай арганізацыяй.
Змоўшчыкі Пракуроры паведамілі, што прыкладна больш за 50 арганізатараў былі членамі руху (), удзельнікі якога не прызнаюць цяперашнюю Германію і лічаць сябе грамадзянамі Германскай імперыі. Па паведамленнях, сярод змоўшчыкаў выяўлены паслядоўнікі QAnon і . Група была падзелена на зоны адказнасці. Федэральная пракуратура налічвала 52 падазраваных і станам на 8 снежня арыштавала 25 з іх.
У склад арганізацыі таксама ўваходзілі некалькі былых супрацоўнікаў (KSK), у тым ліку былы штаб-сяржант парашутна-дэсантнага батальёна Бундэсвера Рудыгер фон Пескаторэ. Ён павінен быў узначаліць ваенны складнік групы. Федэральны пракурор назваў экс-вайскоўца верхаводам нароўні з Генрыхам Рэйсам. Фон Пескаторэ нібыта спрабаваў вербаваць паліцыянтаў і салдат. У сувязі з гэтым, супрацоўнікі абшукалі казармы KSK «Граф Цэпелін» паблізу г. Кальв. Сярод членаў змовы былі таксама былы Максіміліян Эдэр, былы супрацоўнік Міхаэль Фрыч з Гановера і былы оберст Петэр Вёрнер з Байройта, які адкрыў бізнэс па падрыхтоўцы да выжывання.
Адвакат і суддзя зямлі Берлін Біргіт Мальсак-Вінкеман была прызначана будучым «міністрам юстыцыі». Яна была дэпутатам нямецкага парламента з 2017 па 2021 год ад АдГ.
Паводле даных Der Spiegel, у групоўцы «Патрыятычны саюз» была «незвычайная сума грошай», на якую яны купілі зброю, а таксама спадарожнікавыя тэлефоны. Адзін з аб’ектаў нерухомасці, у якім паліцыя правяла ператрус, паляўнічы домік , належаў меркаванаму верхаводу Генрыху Рэйсу. Будынак служыў дзелавым адрасам для некалькіх кампаній, звязаных з лонданскай фірмай па кіраванні актывамі Генрыха XIII Prinz Reuß & Anderson & Peters Ltd .
Ідэалогія і мэты Групоўка прапагандавала антысеміцкую ідэалогію. Меркаванай мэтай было стварэнне манархічнага ўрада, падобнага Германскай імперыі ўзору 1871 года.
З лістапада 2021 года сетка нібыта планавала ўзброены напад на будынак нямецкага парламента, а таксама публічныя арышты палітыкаў з мэтай выклікаць грамадскія хваляванні. «Патрыятычны саюз» меркаваў, што частка органаў бяспекі Германіі праявіць салідарнасць з іх намаганнямі, што дазволіла б захапіць уладу. Запланаваны пераварот уключаў штурм Рэйхстага (Бундэстага), натхнёны нападам на Капітолій ЗША 6 студзеня 2021 года.
Расследаванне і арышты Нямецкая паліцыя расследавала дзейнасць сеткі з вясны 2022 года. Рэйс стаў адпраўной кропкай для яго, якое ў выніку было праведзена пад назвай «Цень». Акрамя таго, да расследавання былі прыцягнуты некалькі рэгіянальных ведамстваў крымінальнага вышуку і дзяржаўныя органы па абароне Канстытуцыі. Улады Германіі заявілі, што пераварот планаваўся з лістапада 2021 года і павінен быў стаць «гвалтоўным, тэрарыстычным звяржэннем дзеючага ўрада». Упершыню паліцыя даведалася пра іх у красавіку 2022 года, калі арыштавала членаў так званых «Аб’яднаных патрыётаў». У верасні 2022 года яны пачалі пільнае назіранне за 52 падазраванымі.
У аперацыях па арышце змоўшчыкаў, якія ў асноўным былі выхадцамі з паўднёвых зямель Германіі — Баварыі і Брандэнбурга, але таксама ўключалі 9 жыхароў іншых земляў Германіі, Аўстрыі і Італіі, было задзейнічана каля 3000 паліцыянтаў. Сярод арыштаваных былі арыстакраты, былы член парламента, а таксама былыя і дзеючыя вайскоўцы. Таксама была арыштаваная адна расіянка: змоўшчыкі нібыта планавалі супрацоўнічаць з Расіяй, аднак прадстаўнік адмаўляў сваю датычнасць да гэтага.
Рэакцыя Германія Дэпутат ад АдГ назваў паведамленні пра змову спробай урада Германіі схаваць уласныя правалы ў энергетычнай і эканамічнай палітыцы.
Кіраўнік федэральнага ведамства па ахове канстытуцыі заклікаў праверыць усе сілавыя службы Германіі і заявіў аб неабходнасці правесці «курсы барацьбы з правым экстрэмізмам у сваіх шэрагах».
Як заявіў Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц, аперацыя па справе аб дзяржперавароце паказала, што Германія — «абароненая дзяржава з абароненай дэмакратыяй».
Замежжа Прадстаўнік МЗС Расіі заявіла, што разглядае гэта як «выключна ўнутраную справу ФРГ».
Белы дом прапанаваў сваю дапамогу нямецкім уладам у барацьбе з экстрэмізмам.
Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты Катэгорыя:2022 год у палітыцы Катэгорыя:Падзеі 7 снежня Катэгорыя:Снежань 2022 года Катэгорыя:Падзеі ў Германіі Катэгорыя:2022 год у Германіі