Гумарэ́ска ( ад — гумар) — невялікі вершаваны або празаічны твор жартаўлівага зместу.
У сюжэтнай аснове звычайна смешная прыгода, камічнае бытавое здарэнне, а аб’ект асмяяння — жыццёвая з’ява або загана ў чалавечым характары, якія не маюць адзнак сацыяльнай шкоднасці ці небяспечнасці.
Эмацыянальна-стылявым ладам наблтжаецца да анекдота, фабліо, фацэцыі.
У вершаваным выглядзе гумарэскі пісалі Сімяон Полацкі, А. С. Пушкін, , У. У. Маякоўскі, празаічныя творы ў гэтым жанры пакінулі А. П. Чэхаў, Астап Вішня, М. М. Зошчанка, Рыгор ГорынГригорий Горин ХОЧУ Харчо! (Монолог официанта) і іншыя. У часы БССР на гумарэсках спецыялізаваўся часопіс "Вожык".
Літаратура
Катэгорыя:Літаратурныя жанры Катэгорыя:Гумар