Ануфрый Мацвеевіч Наркевіч-Ёдка (нар. каля 1776) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў герба «Ліс». Нарадзіўся ў сям’і Мацея Наркевіча-Ёдкі і Францішкі з Цвіркаў (пам. паміж 1790 і 1796).
Столаначальнік Нясвіжскага ніжняга земскага суда (1796), калежскі актуарый (адстаўка з Мінскага губернскага праўлення ад 07.09.1798), загадчык архіва князёў Радзівілаў у г. Нясвіжы.
27 мая 1805 года набыў у стражніка сталовіцкага Гераніма Мітарноўскага падданага Паўла Грышэўскага, 12(19?) сакавіка 1817 года набыў на аўкцыёне маёнтак Цна Мінскага павета Вінцэнта Талочкі, валодаў маёнткам Лапухі Ігуменскага павета з 309 падданымі (паводле дэкрэта Радзівілаўскай камісіі ад 07.07.1823).
Суддзя межавы (1814—1820), харужы (на 1830—1832), маршалак павятовы ігуменскі ў 1832—1835 годзе.
Рабіў вывад шляхецтва ў 1802 і 1824 гадах.
Узнагароды Кавалер ордэна Св. Станіслава 4-й ст.
Сям’я У шлюбе з Петранэляй з Забелаў. Дзеці: Дамінік Аляксандр (1804 — да 1851). Жонка Юзэфа. Ян Тамаш Валерыян Северын (нар. 1809). Жонка Альжбета. Тамаш Міхал (1810 — пасля 1872). Жонка Тэафіла Пілецкая. Вільгельм Юльян (1811 — да 1839) Зянон Юльян Міхал (нар. 1816). Жонка Тэафіла. Антоні Стэфан Отан (1818 — паміж 1886 і 1888). Жонка Анэля Эстка.
Літаратура
Ануфрый Мацвеевіч