Генадзь Ігнацьевіч Харошка (нар. , в. Гравы, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1960), дацэнт (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953; аспірантура, 1956).
Працаваў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (з 1956, дацэнт кафедры «Філасофіяя, гісторыя і паліталогія»).
Навуковыя інтарэсы: сацыяльная філасофія; філасофскія праблемы прыродазнаўства, тэхнікі, культуры; сацыяльнае кіраванне.
Узнагароды Званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР» (1982), ордэн «Знак Пашаны» і інш.
Бібліяграфія Роль практики в развитии языка : автореферат диссертации … кандидата философских наук / Г. И. Хорошко. ― Минск, 1959.
Літаратура Хорошко Геннадий Игнатьевич // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 52. Хорошко Геннадий Игнатьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 165. Хорошко Геннадий Игнатьевич // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. ― Гомель, 1993. — С. 244.
Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Талачынскім раёне