Першая чачэнская вайна (афіцыйна: Аперацыі па аднаўленні канстытуцыйнага парадку ў Чачні гадоўПаводле Указа Прэзідэнта Расійскій Федэрацыі ад № 2137 «О мероприятиях по восстановлению конституционной законности и правопорядка на территории Чеченской Республики» (гл. Постановление Конституционного Суда Российской Федерации от )., або Узброены канфлікт у Чачэнскай Рэспубліцы і на прылеглых да яе тэрыторыях Расійскай ФедэрацыіФедеральный закон от 12.01.1995 N 5-ФЗ «О ветеранах»; таксама вядомая як Першая чачэнская кампанія і Першая расійска-чачэнская вайна, ) — баявыя дзеянні на тэрыторыі Чачні і памежных рэгіёнаў Паўночнага Каўказа паміж войскамі Расіі (УС і ) і непрызнанай Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыя з мэтай узяцця пад кантроль тэрыторыі Чачні, на якой у 1991 годзе была абвешчаная Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя.

Канфлікт і папярэднія яму падзеі характарызаваліся вялікай колькасцю ахвяр сярод насельніцтва, ваенных і праваахоўных органаў, гучалі ўзаемныя абвінавачванні бакоў у генацыдзе.

Асноўныя падзеі 12—22 снежня 1994 — бітва ў ваколіцах Грознага 28 снежня 1994 — бітва за гарадок Ханкала, што на ўсход ад Грознага 31 снежня 1994 — 6 студзеня 1995 — бітва за Грозны 15—23 лютага 1995 — бітва за Аргун 10 сакавіка 1995 — 24 мая 1996 — Аблога Бамута 7—8 красавіка 1995 — бойня ў вёсцы Самашкі 14—19 чэрвеня 1995 — напад на Будзёнаўск аддзелу на чале з Шамілём Басаевым, дзе было захоплена ў палон шмат матак і народжаных дзяцей у радзільным доме 14—26 снежня 1995 — бітва за Гудэрмес, Шатой, Урус-Мартан, Ачхой-Мартан. 9—18 сакавіка 1996 — напад на Кізляр Салмана Радуева, дзе захапілі ў палон мірных людзей. 22—23 лютага 1996 — баі каля вёскі Галашкі ў Інгушэціі 6—8 сакавіка 1996 — заняцце Грознага чачэнскімі ваярамі 14—15 сакавіка 1996 — бітва ў сяле Самашкі 16 красавіка 1996 — засада каля вёскі Ярышмарды, дзе былі забітыя каля 200 расіян. 6—20 жніўня 1996 — напад чачэнцаў на Грозны, Аргун і Гудэрмес 31 жніўня 1996 — угода паміж Расіяй і Ічкерыяй 31 снежня 1996 — канчатковы вывад расійскіх войскаў з Чачні

Перадгісторыя канфлікту З пачаткам перабудовы ў розных рэспубліках Савецкага Саюза, у тым ліку і ў Чачэна-Інгушэціі, актывізаваліся розныя нацыяналістычныя рухі. У канцы 1990 году быў скліканы Агульнанацыянальны кангрэс чачэнскага народа. Яго ўзначаліў Джахар Дудаеў, генерал-маёр Савецкай Арміі. Мэтай кангрэса стала выхад са складу СССР і стварэнне незалежнай Чачэнскай рэспублікі. Паступова гэтае рашэнне пачало ўвасабляцца ў жыццё.

«Чачэнская рэвалюцыя» 1991 года Яшчэ летам 1991 года ў Чачні назіралася двоеўладдзе: там працягваў працаваць урад самой Чачэна-Інгушскай АССР і ўрад Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Джахара Дудаева. Але ў верасні 1991 года, пасля няўдалых дзеянняў ДКНС, чачэнскія сепаратысты адчулі, што надышоў спрыяльны момант, і ўзброеная гвардыя Дудаева захапіла тэлецэнтр, Вярхоўны Савет і Дом радыё. Фактычна адбыўся дзяржаўны пераварот.

Улада перайшла ў рукі сепаратыстаў, і ўжо 27 кастрычніка імі былі праведзены парламенцкія і прэзідэнцкія выбары ў рэспубліцы. Уся ўлада была сканцэнтравана ў руках Дудаева.

Абвастрэннем сітуацыі стала і тое, што ў рэспубліцы была вялікая колькасць савецкай зброі, якую не паспелі вывезці. Самаабраная ўлада захапіла практычна ўсе боепрыпасы, якія захоўваліся на тэрыторыі рэспублікіАдкуль Дудаеў узяў зброю напярэдадні першай чачэнскай вайны.

Фактычна ўлады Расіі ўпускаюць магчымасць захаваць кантроль над рэгіёнамУладзімір Іваноў, «Першая Чачэнская вайна»З-за чаго ў Чачні пачалася вайна: прычыны, дата пачатку і канца.

Распад Чачэна-Інгушскай АССР (1991—1993) Перамога сепаратыстаў у Грозным прывяла да распаду Чачэна-Інгушскай АССР. , і вялікая частка Сунжанскага раёна былой ЧІАССР утварылі сабой Рэспубліку Інгушэція у складзе Расійскай Федэрацыі. Юрыдычна Чачэна-Інгушская Рэспубліка спыніла сваё існаванне 9 студзеня 1993 годаЗакон РФ от 10 декабря 1992 г. N 4071-I «О внесении изменений в статью 71 Конституции (Основного Закона) Российской Федерации — России» // «Российская газета», 29 декабря 1992 года, № 278 (614), стр. 5. Данный закон вступил в силу 9 января 1993 года по истечении 10 дней со дня официального опубликования..

Дакладная мяжа паміж Чачнёй і Інгушэціяй не была дэмаркаваная і да 2018 года не вызначаная. Падчас ў лістападзе 1992 года ў былі ўведзеныя расійскія войскі. Адносіны паміж Масквой і Чачнёй рэзка абвастрыліся. Расійскае вышэйшае камандаванне прапаноўвала заадно вырашыць сілавым спосабам і «чачэнскую праблему», але тады ўвод войскаў на тэрыторыю Чачні быў папярэджаны намаганнямі Ягора Гайдара.

Перыяд фактычнай незалежнасці (1991—1994) У выніку Чачня стала фактычна незалежнай, але юрыдычна не прызнанай ні адной краінай, уключаючы Расію, дзяржавай. Была прызнаная толькі грузінскім урадам у выгнанні на чале з Звіядам Гамсахурдыя і рухам Талібан, што кантраляваў Афганістан.

Рэспубліка мела дзяржаўную сімволіку — сцяг, герб і гімн, органы ўлады — прэзідэнт, парламент, урад, свецкі суд. Меркавалася стварэнне Узброеных Сіл, а таксама ўвядзенне ўласнай дзяржаўнай валюты — . У канстытуцыі, прынятай 12 сакавіка 1992 года, ЧРІ характарызавалася, як «незалежная свецкая дзяржава», яе ўрад адмовіўся падпісваць з Расійскай Федэрацыяй.

У 1992—1993 на тэрыторыі Чачні было здзейснена звыш 600 наўмысных забойстваў. За перыяд 1993 года на Грозненскім аддзяленні падвергліся ўзброенаму нападу 559 цягнікоў з поўным або частковым разрабаваннем каля 4 тысяч вагонаў і кантэйнераў на суму 11,5 мільярдаў рублёў. За 8 месяцаў 1994 года было здзейснена 120 узброеных нападаў, у выніку якіх разрабавана 1156 вагонаў і 527 кантэйнераў. Страты склалі больш за 11 мільярдаў рублёў. У 1992—1994 годзе ў выніку ўзброеных нападаў загінула 26 чыгуначнікаў. Такая сітуацыя прымусіла ўрад Расіі прыняць рашэнне аб спыненні руху па тэрыторыі Чачні з кастрычніка 1994 года.

Асаблівым промыслам з’яўляўся выраб фальшывых , па якіх было атрымана больш за 4 трыльёны рублёўНовейшая история Отечества. XX век: Учеб. для студ. высш. учеб заведений: В 2 т. / Под ред. А. Ф. Киселева, Э. М. Щагина. -М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 1999. — Т. 2 — стр. 404. У рэспубліцы квітнелі захоп закладнікаў і гандаль рабамі — па даных «Расінфармцэнтра», усяго з 1992 года было выкрадзена і незаконна ўтрымлівалася ў Чачні 1790 чалавек.

Нават пасля таго, калі Дудаеў спыніў плаціць падаткі ў агульны бюджэт і забараніў супрацоўнікам расійскіх спецслужбаў уезд у Рэспубліку, Федэральны цэнтр працягваў пералічваць у Чачню грашовыя сродкі з бюджэту. У 1993 годзе на Чачню было выдзелена 11,5 млрд рублёўарт. 17 Закона аб рэспубліканскім бюджэце Расійскай федэрацыі на 1993 год № 4966-1 от 14.05.1993 г.. Расійская нафта да 1994 года працягвала паступаць у Чачню, пры гэтым яна не аплачвалася і перапрадавалася за мяжу.

Палітычны крызіс 1993 года Увесну 1993 года ў ЧРІ рэзка абвастрыліся супярэчнасці паміж прэзідэнтам Дудаевым і парламентам. 17 красавіка 1993 года Дудаеў абвясціў аб роспуску парламента, Канстытуцыйнага суда і МУС. 4 чэрвеня ўзброеныя дудаеўцы пад камандаваннем Шаміля Басаева захапілі будынак Грозненскага гарадскога савета, у якім праходзілі пасяджэнні парламента і канстытуцыйнага суда; такім чынам, у ЧРІ адбыўся дзяржаўны пераварот. У канстытуцыю, прынятую годам раней, былі ўнесены змены, у Рэспубліцы ўсталяваўся рэжым асабістай улады Дудаева, які доўжыўся да жніўня 1994 года, калі парламенту былі вернутыя заканадаўчыя паўнамоцтвы.

Фарміраванне антыдудаеўскай апазіцыі (1993—1994) Пасля дзяржаўнага перавароту 4 чэрвеня 1993 года, у паўночных раёнах Чачні, непадкантрольных ураду сепаратыстаў у Грозным, фармуецца ўзброеная антыдудаеўская апазіцыя, якая распачала ўзброеную барацьбу з рэжымам Дудаева. Першай апазіцыйнай арганізацыяй быў , які правёў некалькі ўзброеных акцый, але неўзабаве пацярпеў паражэнне і распаўся. На змену яму прыйшоў на чале з , які абвясціў сябе адзінай законнай уладай на тэрыторыі Чачні. ЧСЧР прызнаваўся ў якасці такой расійскімі ўладамі, якія аказвалі яму ўсялякую падтрымку (у тым ліку зброяй і добраахвотнікамі).

Па сцвярджэнні кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў 1993—1996 гг. , прычына падтрымкі расійскімі ўладамі Умара Аўтурханава і іншых дзеячаў апазіцыі была ў іх асцярозе прыходу да ўлады ў Чачні Руслана Хасбулатава:

Увесну 1994 года , намеснік дырэктара , сказаў мне, што ў Чачні ёсць аб’яднаная апазіцыя, якой кіруе , кіраўнік Чачні. Калі Расия акажа падтрымку, апазіцыянеры гатовыя ісці на выбары ў 95-м годзе, а ў выпадку перамогі — прызнаць Канстытуцыю РФ. Я далажыў прэзідэнту. Барыс Мікалаевіч у прынцыпе даў «дабро» на тое, каб падтрымаць чачэнскую апазіцыю. Гаворка ішла спачатку толькі аб фінансавай падтрымцы. Не схаваю, у той час мы пабойваліся ўплыву ў Чачні Хасбулатава і рабілі ўсё, каб быў іншы ўплыў. У нас былі звесткі, што ўплыў Дудаева ў Чачні моцна звузіўся, літаральна да Грознага і яго ваколіц. Калі мы прымалі рашэнне аб падтрымцы апазіцыі, мы запыталі , , дзе жывуць вялікія . Нам адказалі, што апазіцыю падтрымаюць, таму што крымінальны і скандальны рэжым Дудаева і там надакучыў, але пры адной умове: каб расійскіх войскаў на тэрыторыі Чачні не было. Я пра гэта напісаў Ельцыну ў сваёй запісцы.

Барацьба з ўзброенай апазіцыяй (1994) З лета 1994 года ў Чачні разгарнуліся баявыя дзеянні паміж вернымі Дудаеву войскамі і апазіцыйнымі сіламі , неафіцыйна падтрыманымі Расіяй. Атрады Дудаева праводзілі наступальныя аперацыі ў кантраляваных апазіцыйнымі войскамі і > раёнах. Яны суправаджаліся значнымі стратамі з абодвух бакоў. Ужываліся танкі, артылерыя і мінамёты.

Сілы бакоў былі прыблізна роўныя, і ні адзін з іх не здолеў атрымаць верх у барацьбе.

26 лістапада апазіцыянеры . Пры гэтым у палон да прыхільнікаў Дудаева трапіў шэраг расійскіх вайскоўцаў, «якія змагаліся на баку апазіцыі» паводле кантракту з Гродненский Н. Первая чеченская. Минск: ФУАинформ, 2007, с. 282—285..

Ход вайны

Увод войскаў (снежань 1994) 30 лістапада 1994 года Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын падпісаў Указ № 2137 «Аб мерапрыемствах па аднаўленні канстытуцыйнай законнасці і правапарадку на тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі». Указ прадугледжваў фактычнае прыняцце мер надзвычайнага становішча ў Чачні без яго афіцыйнага абвяшчэння, а таксама прадстаўленне асаблівых паўнамоцтваў так званай «Групе кіраўніцтва дзеяннямі па раззбраенні і ліквідацыі ўзброеных фарміраванняў, увядзенні і падтрыманні рэжыму надзвычайнага становішча на тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі». Частка гэтых паўнамоцтваў уваходзіла ў супярэчнасць з Канстытуцыяй і законамі РасііУсиков А. В., Спирин А. Н., Божедомов Б. А., Кикнадзе В. Г. Государственное и военное управление в ходе внутренних вооруженных конфликтов на северном Кавказе (конец ХХ — начало XXI века) // Военно-исторический журнал. — 2012. — № 2. — С. 3.. Ужо 1 снежня расійская авіяцыя нанесла ўдар па аэрадромах і і вывела з ладу ўсе самалёты, якія знаходзіліся ў распараджэнні сепаратыстаў.

8 снежня 1994 года Савет Федэрацыі Расіі прыняў пастанову № 291-I СФ «Аб становішчы ў Чачэнскай Рэспубліцы», у якой асудзіў дзеянні па сілавым вырашэнні канфлікту і прапанаваў прэзідэнту РФ «прыняць канстытуцыйныя меры па нармалізацыі абстаноўкі ў Чачэнскай Рэспубліцы і вакол яе», у тым ліку «паўторна звярнуцца да лідараў супрацьлеглых бакоў… з прапановай неадкладна спыніць узброенае супрацьстаянне і пачаць перамовы па аднаўленні канстытуцыйнага парадку ў Рэспубліцы».