thumb|Спадарожнікавы фотаздымак метэаабстаноўкі над кантынентам 23 снежня. Зімовы шторм у Паўночнай Амерыцы (неафіцыйная назва зімовы шторм «Эліят») — шторм, які пачаў фарміравацца 21 снежня 2022 года, узмацняючыся над паўночнымі Вялікімі Раўнінамі і закранаючы таксама Скалістыя горы і Сярэдні Захад. Прыроднае бедства ахапіла тэрыторыю ў 3200 км — ад Тэхаса да Квебека. Пад удар стыхіі трапіла вялікая частка Канады і ЗША.
Умовы надвор’я Халодныя паветраныя масы спусціліся з паўночных раўнін, з-за чаго тэмпература паветра рэзка ўпала. Папярэджанні аб умовах надвор’я закранулі каля 200 мільёнаў чалавек. Амерыканскія метэаролагі папярэдзілі суайчыннікаў, што ў некаторых раёнах знаходжанне на адкрытым паветры можа прывесці да абмаражэння «за лічаныя секунды».
У прыбярэжных раёнах на паўночным усходзе штатаў (гістарычныя вобласці Новая Англія і Новыя Нідэрланды) назіралася падтапленне берагавой лініі. Вельмі складанай заставалася сітуацыя ў горадзе Бафала, дзе выпала да 89 сантыметраў ападкаў. Бачнасць з-за снегападу была практычна нулявая. Метэаролагі заклікалі мясцовых жыхароў па магчымасці не выходзіць на вуліцу і адмовіцца ад паездак на аўтамабілі.
У (Канада) 23 і 24 снежня бушавалі завеі. Многія аўтамабілі затрымаліся на дарогах, бо іх перасталі расчышчаць снегаачышчальнікі.
Урадавыя мерапрыемствы 21 снежня рэжым надзвычайнага становішча абвясціў штат Джорджыя, а на наступны дзень таксама Каларада, Канектыкут, Канзас, Кентукі, Мэрыленд, Місуры, Паўночная Караліна, Нью-Ёрк, Аклахома, Заходняя Віргінія, Вісконсін і Паўднёвая Дакота. У апошнім да барацьбы са стыхіяй прыцягнута Нацыянальная гвардыя. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн звярнуўся да насельніцтва з заклікам паставіцца да гэтага шторму сур’ёзна.
выпусціла папярэджанне аб снежнай буры для значнай часткі паўднёва-заходняга і сярэдне-заходняга Антарыа, а таксама поўдня рэгіёну , раёнаў на ўсход ад заліва Джорджыян і ўсходняй частцы возера Антарыа, уключаючы Кінгстан. Папярэджанні аб зімовым шторме былі выпушчаны для астатняй часткі Паўднёвага Антарыа. У тым жа рэгіёне большасць школьных саветаў, у тым ліку на ўсходзе Атавы, зачынілі школы на 23 снежня.
Ахвяры і шкода Да Каталіцкага Раства толькі ў ЗША загінулі 33 чалавекі ў 16 штатах. Многія з іх памерлі ў выніку няшчасных выпадкаў, звязаных са штормам. У ліку такіх здарэнняў аўтамабільныя аварыі і атручэнні выхлапамі машын і абагравальнікаў, якія выкарыстоўваліся ў памяшканні, каб сагрэцца. Так, адзін з раёнаў Тэхаса паведаміў аб больш чым 300 завіксаваных атручванняў выхлапамі. У Паўночнай Караліне снежная бура выклікала тарнада, ад якога загінулі тры чалавекі, а яшчэ 10 атрымалі траўмы. У канадскай правінцыі Брытанская Калумбія ў выніку перакульвання аўтобуса праз абледзяненне дарогі чатыры чалавекі загінулі, яшчэ 52 былі шпіталізаваны.
У некаторых частках ЗША назіраліся перабоі з электрычнасцю, паколькі ў выніку з’яў надвор’я абрынуты лініі электраперадач. Паводле звестак сайта PowerOutage.com, да ночы з 23 на 24 снежня перабоі ў падачы электраэнергіі закранулі больш за мільён гаспадарак і прадпрыемстваў. У штаце Тэхас без яе засталіся каля 2 млн жыхароў.
Кампанія прыпыніла вытворчасць на некаторых сваіх заводах з-за шторму. У многіх службаў дастаўкі, уключаючы Amazon, , і , былі сур’ёзныя затрымкі ў вузлавых пунктах.
Па даных сайта FlightAware.com, у ЗША і ў Канадзе адменены тысячы рэйсаў. У прыватнасці, у ЗША толькі 23 снежня адмянілі 5 700 рэйсаў унутры краіны. У Канадзе нацыянальны авіяперавозчык у той жа дзень адмяніў усе авіярэйсы ў Таронта (аэрапорт)|міжнародным аэрапорце Таронта|en|Toronto Pearson International Airport — самай буйной і загружанай паветранай гавані краіны. На 24 снежня ў аэрапорце Таронта адмянілі больш за 30 % рэйсаў.
Гл. таксама Хаўер (цыклон) Зімовы шторм у Паўночнай Амерыцы (студзень 2026)
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:2022 год у ЗША Катэгорыя:2022 год у Канадзе Катэгорыя:Снежань 2022 года Катэгорыя:Катастрофы 2022 года Катэгорыя:Стыхійныя бедствы