Партызанская брыгада імя ВЛКСМ — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ушацкага і Чашніцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (282 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад Брыгада была створана на базе асобных атрадаў імя Лазо, «Сібрак», «КІМ», арганізаваных на Асобым беларускім зборы, 2-га і 4-га. У лістападзе 1943 года 2-гі атрад быў расфарміраваны.

На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі атрады імя Лазо, «Сібірак», «КІМ», імя Сільніцкага.

Камандаванне Камандзір І. А. Куксёнак

Камісар Ф. І. Зайцаў

Начальнік штаба М. П. Шчурын

Гісторыя Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунцы Полацк — Маладзечна, знішчылі ці пашкодзілі 14 эшалонаў, падарвалі больш за 1 тысячу рэек. У красавіку — маі ўдзельнічалі ў абароне Полацка-Лепельскай партызанскай зоны на рубяжы вёсак Асінаўка — Рабчонкі Ушацкага раёна. Вялі баі супраць карнай аперацыі «Веснавое свята»

Памяць Брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад. У 1976 годзе ў вёсцы Лозы Ушацкага раёна ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе