Маніша Каіра́ла (, непальск. मनिषा कोइराला, нар. , , Непал) — непальская і індыйская кінаактрыса, прадзюсар, танцорка ў стылях бхаратанацьям і мані. Працуе пераважна ў Балівудзе, а таксама здымаецца ў фільмах Калівуда, Талівуда, у фільмах на мове малаялам і ў непальскіх фільмах. Лаўрэат трох прэмій Filmfare Award за лепшую жаночую ролю на думку крытыкаў і прэміі Filmfare Awards South. З’яўляецца паслом добрай волі ЮНФПА і грамадскім дзеячам. Узнагароджана ўрадавай узнагародай Непала — ордэнам Правай рукі Гуркі (2001).