Макензі Крыстэн Фой (; , Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканская актрыса, фотамадэль.

Біяграфія Нарадзілася 10 лістапада 2000 года ў Лос-Анджэлесе (ЗША) ў сям’і хатняй гаспадыні і кіроўцы грузавіка . Хатняе навучанне дала Макензі магчымасць будаваць кар’еру з дзяцінства . У яе ёсць старэйшы брат .

Кар’ера Макензі Фой пачала працаваць у якасці рэкламнай мадэлі для Garnet Hill, Polo Ralph Lauren і Guess (Kids). У 2006 годзе знялася ў рэкламе мэблевай кампаніі Сіндзі Кроўфард. У 2009 годзе яна атрымала сваю першую ролю на тэлебачанні. У 2011 і 2012 гадах грала ролю Рэнэсмі Каллен, дачкі Эдварда Калена і Бэлы Свон ў фільме «Прыцемкі. Сага. Світанак» і «Прыцемкі. Сага. Світанак - Частка 2». За гэтую ролю ў 2013 годзе актрыса атрымала дзве «Залатыя маліны»: разам з Тэйларам Лотнерам і з акцёрскім складам. У фільме жахаў «Заклён» Фой зыграла адну з дачок галоўных герояў, якія пераязджаюць у паўразбураны дом, у якім пачынаюць адбывацца паранармальныя з’явы. У 2014 годзе актрыса знялася разам з Мэцью МакКонахі і Эн Хэтэуэй у фільме «Інтэрстэлар». Роля юнай Мёрф прынесла актрысе прэмію «Сатурн» у намінацыі «Лепшы малады акцёр або актрыса». Таксама Макензі агучвала герояў мультфільмаў «Эрнэст і Селесціна», «Дзеці з таварнага вагона», «Маленькі прынц».

Фільмаграфія

Фільмы Год Імя Арыгінальная назва Роля Заўвагі 2011 «Змрок. Сага. Світанак» The Twilight Saga: Breaking Dawn — Part 1 Рэнесмі Каллен 2012 «Змярканне Сага: Рассвет» — Частка 2" The Twilight Saga: Breaking Dawn — Part 2 Рэнесмі Каллен 2013 «Заклён» The Conjuring Сіндзі Перон 2013 «Эрнэст і Селестына» Ernest et Célestine Цэлястына агучванне 2013 «Усяго найлепшага» Wish You Well Луіс 2014 «Інтэрстэлар» Interstellar малады Мэрф 2014 «Чарнавокі сабака» Black Eyed Dog Маргарытка 2014 «Дзеці з таварнага вагона» The Boxcar Children Фіялка агучванне 2014 «Печывы гангстар» The Cookie Mobster Салі тэлефільм 2015 «Маленькі прынц» The Little Prince дзяўчына агучванне 2015 «Джэсі Стоўн: Страчаны ў раі» Jesse Stone: Lost in Paradise Джэні О’Ніл тэлефільм 2018 «Шчаўкунок і чатыры каралеўства» The Nutcracker and the Four Realms Клара 2020 «Чорная прыгажуня» Black Beauty Джо Грын

серыял Год Імя Арыгінальная назва Роля Заўвагі 2009 «Люблю цябе да смерці» 'Til Death дзяўчына 1 эпізод 2010 «Памятай, што будзе» FlashForward Кейт Эрскін 1 эпізод 2010 «Гавайская паліцыя» Hawaii Five-0 Лілі Уілсан 1 эпізод 2012 «Р. Л. Стайн: Час зданяў» R.L. Stine’s The Haunting Hour Наталі/Георгія Ломін 1 эпізод

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе Катэгорыя:Дзеці-акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Актрысы тэлебачання ЗША Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Актрысы паводле алфавіта