Уладзімір Антонавіч Юрэвіч (нар. , Магілёў) — беларускі фізік (лазерная фізіка). Доктар фізіка-матэматычных навук (1999), дацэнт (2008), прафесар.
Біяграфія Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Матэматыка. Фізіка», 1972), Інстытут фізікі АН БССР (аспірантура, 1981).
Працаваў у Інстытуце прыкладной оптыкі НАН Беларусі (1972—2001, інжынер-матэматык-праграміст, навуковы супрацоўнік), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце (2002—2007, прафесар кафедры матэматычнага аналізу, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі), Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій (з 2007, прафесар кафедры фізікі, з 2020 — кафедры хіміі). Навуковыя інтарэсы: лазерная оптыка і нелінейная спектраскапія.
Бібліяграфія Динамика излучения в резонаторе с нелинейно-рефрактивной усиливающей средой : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.21 : защищена 00.00.1998 : утверждена 22.12.1999 / Юревич Владимир Антонович. — Могилев, 1998. Резонансное отражение света тонким слоем плотной нелинейной среды / В. А. Юревич, Е. В. Тимощенко, Ю. В. Юревич // Журнал технической физики. — 2013. — Т. 83, вып. 2. — С. 103—108. Условия самосинхронизации мод в полупроводниковом инжекционном лазере с внешним резонатором / В. А. Юревич // Известия высших учебных заведений. Радиофизика. — 1995. — Т. 38, № 11. — С. 1204—1212. Уплыў тэмпературнага змянення паказчыка праламлення на мультыстабільныя ўласцівасці інжэкцыйнага лазера са знешнім рэзанатарам / У. А. Юрэвіч // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя фізіка-матэматычных навук. — 1991. — № 6. — С. 61—64.
Літаратура Юрэвіч Уладзімір Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 219. Юревич Владимир Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Т. 7. — Минск, 2008. — С. 695.