«Вішнёвы тытунь» () — эстонскі мастацкі фільм 2014 года рэжысёраў і .
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 21-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт 17-гадовая Лаўра жыве ў маленькім мястэчку і адчувае жудасную нуду. Маці дзейнічае ёй на нервы, хлопцы яе ўзросту здаюцца дзяўчыне недалёкімі, а ўсе пацехі — дзіцячымі. Аднойчы энергічная сяброўка Мерыт угаворвае Лаўру пайсці ў паход, арганізаваны знаўцам мясцовай прыроды Ёзепам. Спачатку паміж замкнёнай дзяўчынкай і экстравагантным мужчынам складаюцца напружаныя адносіны. Але неўзабаве Лаўра прызнаецца самой сабе, што неачэсанасць Ёзепа хвалюе яе. Вандраванне набліжаецца да канца, і дзяўчыне трэба зразумець, ці з’яўляецца сувязь са спелым мужчынам гульнёй гармонаў, ці гаворка ідзе пра першае сапраўднае каханне ў яе жыцці.
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 намінацыямі на кінапрэміі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 2014 года Катэгорыя:Фільмы Эстоніі 2014 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Эстоніі Катэгорыя:Фільмы на эстонскай мове Катэгорыя:Фільмы Катрын Маймік Катэгорыя:Фільмы Андрэса Майміка