Эберхард Шлотэр (; , Гільдэсгайм, Германія — , Альтэа, Іспанія) — нямецкі жывапісец і графік. Жыў у Іспаніі і Германіі. Брат скульптара Готхельфа Шлотэра (1922—2007).

Старэйшы сын скульптара Генрыха Шлотэра, падчас Другой сусветнай вайны быў радавым, пазней вучыўся ў Мюнхене. У 1955 годзе пазнаёміўся з Арно Шмітам, зрабіў мноства здымкаў знакамітага празаіка і вёскі Баргфельд, дзе той жыў.

З 1954 года жыў у іспанскім горадзе Альтэа, Алікантэ, дзе стварыў больш за 1 000 работ, уключаючы карціны алеем, акварэлі, малюнкі і гравюры. Асабліва дзейнасць Шлотэра на працягу больш за 50 гадоў звязана з Віла Гадэа, дзе цяпер сады яго імя і помнік мастаку. У 1980-х гадах Шлотэр выкладаў у гэты садах як аўдыторыях студэнтам Універсітэта Майнца, дзе быў прафесарам. Таксама Шлотэр актыўна ўдзельнічаў у культурным жыцці Альтэа, арганізоўваў выставы і культурныя мерапрыемствы.

Крыніцы