Сабу-Джадзі () — помнік археалогіі ў Судане ў гістарычнай вобласці Нубія, адметны наскальнымі петрогліфамі.

Петрогліфы каля вёскі Сабу на правым беразе Ніла былі ўпершыню задакументаваны брытанскай археалагічнай экспедыцыяй 1946 г. Усяго вядома болей за 1600 наскальных выяў. Найстаражытнейшыя з іх былі зроблены ў неаліце, калі мясцовы клімат быў значна болей вільготным, а таму адлюстраваюць такіх жывёл, як жырафы, антылопы, страусы і г. д. Малюнкі на пясчаніку выразаліся і ў пазнейшыя часы да эпохі сярэднявечча. Петрогліфы Сабу-Джадзі захоўваюць выявы свойскай жывёлы, сцэны побыту, пазнейшыя — хрысціянскія матывы.

Спасылкі Sabu-Jaddi Rock Art Sites Sabu-Jaddi: The site revealing the Sahara's verdant past

Катэгорыя:Нубія Катэгорыя:Петрогліфы Катэгорыя:Археалогія ў Судане