Тэракт у Іерусаліме — тэрарыстычная атака, якая адбылася 27 студзеня 2023 года, калі палесцінскі баявік забіў сем ізраільскіх мірных жыхароў каля сінагогі ў Неве-Яакове, ва Усходнім Іерусаліме. Паводле даных паліцыі, падазраваны быў застрэлены пасля таго, як адкрыў па ім агонь.

Стральба адбылася ў . Гэта самы смяротны напад палесцінцаў з 2008 года.

Атака Паводле звестак паліцыі, каля 20:13 баявік пад’ехаў на машыне да сінагогі, размешчанай у іерусалімскім раёне Неве-Яакав, і дачакаўся заканчэння суботняй малітвы. Спачатку ён застрэліў пажылую жанчыну і матацыкліста, а затым адкрыў агонь па людзях каля сінагогі Атэрэт Абраам. Затым нападнік схаваўся з месца здарэння ў бок палесцінскага раёна Бейт-Ханіна, дзе ён сутыкнуўся з паліцыянтамі і быў застрэлены пасля таго, як адкрыў па іх агонь пры спробе бегчы пешшу.

Па словах некаторых мясцовых жыхароў, паліцыі спатрэбілася 20 хвілін, каб дабрацца да месца нападу. Некаторыя людзі выказалі сваё расчараванне з нагоды чакання. Аднак паліцыя абвергла гэтую інфармацыю і заявіла, што афіцэры прыбылі на месца здарэння і забілі нападніка на працягу пяці хвілін пасля атрымання першых паведамленняў аб стральбе.

У выніку нападу загінулі сем чалавек, пяцёра мужчын і дзве жанчыны. Ахвярам было ад 20 да 70 гадоў. Прынамсі яшчэ 3 чалавекі атрымалі раненні. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што адна з забітых жанчын была грамадзянкай Украіны.

Нападнік Нападнік быў ідэнтыфікаваны як Хайры Алкам, 21-гадовы жыхар Усходняга Іерусаліма, які раней не здзяйсняў злачынстваў, звязаных з тэрарызмам.

Паводле наяўных даных, дзед Алкама быў забіты разам з трыма іншымі палесцінцамі ў 1998 годзе ізраільскім пасяленцам з радыкальнай арганізацыі «».

Наступствы ХАМАС узяў адказнасць за тэракт і заявіў, што гэта была помста за рэйд у Джэніне, падчас якога былі забіты 8 палесцінскіх баевікоў і адзін мірны жыхар.

Палесцінскія і ізраільскія крыніцы заявілі, што пасля атакі было арыштавана ад 42 да 50 чалавек, у асноўным члены сям’і нападніка.

Менш чым праз дзень 13-гадовы палесцінец з зладзіў яшчэ адну стральбу ў , параніўшы двух яўрэяў — бацьку і сына.

Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што «Ізраіль распачне „некалькі неадкладных крокаў“, накіраваных на барацьбу з тэрарызмам». Праз некалькі гадзін меркавана ізраільскія дроны атакавалі шэраг іранскіх аб’ектаў.

Катэгорыя:Студзень 2023 года Катэгорыя:Падзеі 27 студзеня Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2023 годзе Катэгорыя:Ізраільска-палесцінскі канфлікт Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2023 года