Іозеф Шыма, у Францыі — Жазеф Сіма (; —) — чэшскі і французскі мастак, які стаў важнай фігурай у сучасным еўрапейскім мастацтве.

Жыццё і творчасць Іозеф Шыма адносіцца да адных з найбольш значных прадстаўнікоў сюррэалізму і пазней — абстрактнага жывапісу ў перыяд пасля Другой сусветнай вайны. Мастацкую адукацыю атрымаў у пражскай Акадэміі прыгожых мастацтваў. У 1920 годзе Шыма становіцца адным з заснавальнікаў мастацкай групы «Дзевяць сіл» (Devětsil). У тым жа годзе ён з’яжджае ў Парыж і далучаецца да сюррэалісцкага руху. У 1926 годзе ён атрымлівае французскае грамадзянства.

Пачынаючы з 1921 года Шыма ўстанаўлівае сяброўскія адносіны з такімі майстрамі мастацтва, як Амедэ Азанфан, П'ер Жанерэ і Альбер Глез, якія супрацоўнічалі з часопісам L’Esprit nouveau (Новы дух). У 1927 годзе мастак знаёміцца і пачынае працаваць і з будучымі аўтарамі часопіса Grand Jeu: Рэнэ Дамалем, Ражэ Віланам і Ражэ Жыльбер-Лекамтам. Шыма таксама становіцца мастацкім дырэктарам іх часопіса. У той жа час ён увесь час падтрымлівае сувязі з мастацкім і літаратурным авангардным рухам у Чэхаславакіі. У 1934 годзе Шыма стварае групу Чэшскія сюррэалісты.

У 1959 годзе Іозеф Шыма быў удзельнікам выставы сучаснага мастацтва ў Касэлі documenta II.

Зноскі

Катэгорыя:Мастакі Чэхіі Катэгорыя:Мастакі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Сюррэалісты Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы