Аляксандр Мікалаевіч Каўтуненка (, Іркуцк, Расія — ) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1994). Старшыня эканамічнага савета Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі (з 1992).

Біяграфія Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (інжынерна-эканамічны факультэт, 1976), Акадэмія народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (дактарантура, 1994).

Працаваў у Дзяржаўнай планавай камісіі БССР (1979—1986, галоўны спецыяліст), НВА «Спектр» (1986—1988, галоўны эканаміст), Мінскам вытворчам аб’яднанні вылічальнай тэхнікі (1988—1992, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы), ТАА «Консорциум Наука Экономика Право» (з 1994, генеральны дырэктар), часопіс «Директор» (з 1999, галоўны рэдактар), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 2013, прафесар кафедры міжнароднага бізнесу).

Навуковыя інтарэсы: праблемы эканомікі і функцыянавання прадпрыемстваў ва ўмовах рынку, удасканалення арганізацыйна-эканамічнага механізма інвацыйнага працэсу на мікра- і макраўзроўнях.

Бібліяграфія Организационно-экономический механизм инновационного процесса в условиях конверсии : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Ковтуненко Александр Николаевич. — Москва, 1994. Совершенствование оценки напряженности планов использования производственных ресурсов в промышленности керамических стеновых материалов (на примере предприятий Минстройматериалов БССР) : автореферат диcсертации… кандидата экономических наук : 08.00.05 / Ковтуненко Александр Николаевич. — Минск, 1983.

Літаратура Каўтуненка Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 186. Ковтуненко Александр Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. — Минск, 2013. — С. 106. Памяти А. Н. Ковтуненко // Директор. — 2015. — № 4. — С. . — Сведения доступны также по Интернету: https://director.by/zhurnal/arkhiv-zhurnala/arkhiv-nomerov-2015/149--2015 Ученый, педагог, редактор // Директор. — 2015. — № 5. — С. —3.

Катэгорыя:Эканамісты Беларусі