Яраслаўская слабадаБеларускае напісанне спраўджана паводле звестак суб'екта гаспадарання Таварыства ўласнікаў «Яраслаўская слабада». — жылы комплекс па вуліцы Яраслаўскай у Савецкім раёне Гомеля. Збудаваны ў 2013 г.

Складаецца з 3 асобных жылых будынкаў (16 таўнхаўсаў). Выкананыя ў адзіным архітэктурным стылі будынкі месцяцца на ізаляванай тэрыторыі. Плошча замкнёнага перыметра — 5900 м2.

Таўнхаўсы — двухпавярховыя, з індывідуальнай планіроўкай. У кожным — асобны ўваход з прысядзібнай тэрыторыі (парадны) і з адваротнага боку будынку (унутраны). Плошча таўнхаўсаў — ад 172 да 205 м2.

Гаражы прадугледжаны толькі ў адным з будынкаў. Ёсць гасцявая паркоўка. Агароджаная тэрыторыя комплекса забяспечваецца кругласутачным рэжымам аховы і назірання.

Заяўляецца магчымасць «выбару суседзяў з аднаго сацыяльнага асяроддзя, прыдатных па духу і інтарэсах».

Знаходзіцца ў сектары індывідуальнай забудовы колішняй Залініі.

Забудоўшчык — ТАА «УКС-Дронга»Беларускае напісанне спраўджана паводле звестак суб'екта гаспадарання Таварыства з абмежаванай адказнасцю «УКС-Дронга»..

Літаратура

О слободе // Ярославская слобода [сайт жылога комплексу]. Соколова, А. Таунхаус в Гомеле за $185 тысяч: закрытый внутренний двор, фонари под старину и огороды за окном // Сетевое издание «Onliner.by». — 3.02.2014. Жилой комплекс «Ярославская слобода» // Портал невдижимости в Гомеле.

Катэгорыя:Савецкі раён (Гомель)