Расмус Палудан (, нар. 2 студзеня 1982) — дацкі адвакат і палітык нацыянал-лібертарыянскіх поглядаў. Заснавальнік і лідар ультраправай партыі «».

Вядомы шматлікімі антыісламскімі відэа. Публічна спальваў Каран у раёнах пражывання абшчын этнічных меншасцяў, называючы гэта данінай свабодзе слова. Яго партыя «Жорсткі курс» патрабуе забароны ісламу і дэпартацыі з Даніі ўсіх «незаходніх асоб, якім прадастаўлены прытулак».

Біяграфія Нарадзіўся 2 студзеня 1982 года.

У 2008 годзе атрымаў ступень па юрыспрудэнцыі ў Капенгагенскім універсітэце.

З верасня 2016 па люты 2017 года быў членам партыі «Новыя правыя», якая выступала за ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі. У 2017 годзе заснаваў партыю «Жорсткі курс». На парламенцкіх выбарах 5 чэрвеня 2019 года яна набрала 1,8% галасоў, што ніжэй працэнтнага бар’ера у 2% галасоў, і не прайшла ў Фолькетынг (парламент Даніі).

Ісламафобская дзейнасць У 2018 годзе Палудан арганізаваў 53 антыісламскія маніфестацыі ў розных частках Даніі. 14 красавіка 2019 года ў Капенгагене ён кінуў Каран на дэманстрацыі партыі, з-за чаго пачалася бойка, якая перарасла ў беспарадкі. Падчас сутыкненняў былі затрымана 23 чалавекі.

У 2019 годзе атрымаў умоўны тэрмін. У чэрвені 2020 года суд горада Нествед прысудзіў палітыка да месяца турэмнага зняволення і яшчэ двух месяцаў умоўна па 14 розных абвінавачваннях у расізме, дыфамацыі і небяспечным кіраванні аўтамабіля. Палудан быў асуджаны за зневажальныя каментары пра мусульман у роліках, якія размяшчаў у сацыяльных сетках партыі «Жорсткі курс». Суд прызнаў яго вінаватым у абразе жанчыны самалійскага паходжання на дэманстрацыі, якую ён назваў прастытуткай. Палудан быў на тры гады дыскваліфікаваны як адвакат па крымінальных справах і на год пазбаўлены правоў вадзіць аўтамабіль. Прыкметна, што палітык не з’явіўся ў суд на абвяшчэнне прысуду.

21 студзеня 2023 года Расмус Палудан правёў акцыю спальвання Карана перад амбасадай Турцыі ў Стакгольме. Па даных шведскага дзяржтэлеканала SVT, правесці акцыю прапанаваў яму журналіст Чанг Фрык, які гарантаваў Расмусу пакрыццё ўсіх звязаных з гэтым выдаткаў.

27 студзеня Расмус Палудан спаліў Каран пад аховай паліцыі насупраць мячэці ў Даніі.

Зноскі

Катэгорыя:Палітыкі Даніі Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1982 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 2 студзеня Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без подпісу Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу Катэгорыя:Члены партыі «Венстрэ» Катэгорыя:Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта