Арыстыд Луі Арман Бруан (фр. Aristide Louis Armand Bruand, у якасці сцэнічнага імя выкарыстаў напісанне Bruant; , Куртэнэ, дэпартамент Луарэ — , ) — французскі паэт, шансанье, камедыянт і ўладальнік кабарэ. Стаў вядомым не ў апошнюю чаргу дзякуючы афішам Анры дэ Тулуз-Латрэка, на якіх ён намаляваны ў чырвоным шаліку і чорным паліто.

Біяграфія У 15 гадоў, пасля смерці бацькі, Бруан пакінуў родны горад, каб знайсці працу. Пошукі прывялі яго ў парыжскі багемны квартал Манмартр, дзе ён большую частку часу гультайнічаў у бістро і кабачках, дзе ён і атрымаў магчымасць праявіць свой музычны талент. Бруан хутка авалодаў парыжскім арго, на якім ён пісаў свае песні, поўныя рэвалюцыйнага пафасу і нянавісці да буржуа.

Бруан памёр у Парыжы ў 1925 і быў пахаваны непадалёк ад яго месца нараджэння ў дэпартаменце Луарэ. У гонар яго была названа адна з парыжскіх вуліц.