Альбер Гіём (фр. Albert Guillaume; , — , Фо) — французскі мастак, карыкатурыст, ілюстратар, майстар плаката.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Эдмона Гіёма. Уплыў на яго творчасць аказаў Жуль Шэрэ, якога часта называюць «бацькам сучаснага плаката».
Гіём стварыў шэраг тэатральных афіш, рэкламных плакатаў і шчытоў. Яго творы каштоўныя, у першую чаргу, як ілюстрацыя жыцця французаў падчас Выдатнай эпохі, залатога веку ў Еўропе, якая працягнулася з канца XIX стагоддзі да Першай сусветнай вайны.
Сваю папулярнасць ён набыў таксама дзякуючы сатырычным малюнкам і карыкатурам, якія публікаваліся ў парыжскіх гумарыстычных часопісах, такіх як Le Figaro Illustré, Gil Blas, Le Rire, L’Assiette au Beurre і інш. Гэтыя часопісы ўзніклі як рэакцыя на ўзрослую цікавасць парыжан да мастацтва, культуры і палітыкі.
У сваіх працах Гіём высмейваў слабасці і недахопы французскага грамадства, карупцыю і злоўжыванні. Сёння яго плакаты па-ранейшаму застаюцца папулярнымі, асабліва ў якасці ўпрыгожвання для рэстаранаў і бараў.
Памёр у маленькай вёсцы Фо дэпартамента Дардонь.