Крысціян Шад (ням.: Christian Schad, ,  — , ) — нямецкі мастак, мастак-графік, фатограф, прадстаўнік новай рэчыўнасці.

Біяграфія і творчасць Сын вядомага адваката і ўнучаты пляменнік нямецкага мастака Карла Фора, Шад вучыўся жывапісу і графіцы ў мастацкай акадэміі ў Мюнхене з 1913 па 1914 год. У 1915 г., каб пазбегнуць мабілізацыі на фронт у Першую сусветную вайну, пераехаў у Цюрых, дзе працаваў графікам і мастаком. У Швейцарыі зблізіўся з дадаістамі Вальтэрам Зернерам, Хансам Арпам, Хуга Балем і Трыстанам Тцара, стаў адным з арганізатараў мастацка-палітычнага клуба, галерэі, тэатра Кабарэ Вальтэр (Шпігельгасэ, 1). Эксперыментуючы з фатаграфічнай паперай ён адкрыў мастацкую бяскамерную фатаграфію. Фатаграфіі, зробленыя ў 1919 годзе, былі першымі мастацкімі фотаграмамі, якія папярэднічалі працам Мана Рэя і Ласла Мохай-Надзя. З 1936 года іх пачалі называць «шадаграфіямі» — назва, прыдуманая Трыстанам Тцара. Да 1960 года Шад больш не ўжываў гэтую тэхніку.

У 1920—1925 гадах працаваў у Рыме і Неапалі, затым пераехаў у Вену. Зблізіўся са школай новай рэчыўнасці. У 1927 годзе вярнуўся ў Берлін. З 1935 года ў Крысціяна не атрымлівалася зарабляць на сваё жыццё толькі з дапамогай жывапісу, яму давялося перакаштаваць мноства прафесій. У адрозненне ад іншых прадстаўнікоў новай рэчыўнасці (Ота Дзікс, Георг Грос, Макс Бекман), не падвергся пераследам з боку нацыстаў. Пераехаў у Ашафенбург, пасля разбурэння яго студыі пры бамбёжцы ў 1943 годзе, а пазней пасяліўся ў Кайльбергу.

Катэгорыя:Мастакі Германіі