Факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Гісторыя Факультэт створаны 16 чэрвеня 1933 года. У 1951 годзе былі ўтвораны 2 факультэты — планава-эканамічны і гандлёва-фінансавы. У 1953—1954 гадах гандлёва-фінансавы факультэт быў падзелены на ўлікова-фінансавы і гандлёва-эканамічны. У 1968 годзе быў створаны завочны гандлёва-эканамічны факультэт. У 1983 годзе на базе гандлёва-эканамічнага факультэта з’явіліся гандлёва-таваразнаўчы і гандлёва-эканамічны факультэты. У 1992 годзе іх аб’ядналі пад назвай «Камерцыйны факультэт». У склад камерцыйнага факультэта цалкам увайшоў завочны ТЭФ.

У 2000 годзе факультэт пераназваны ў факультэт эканомікі і кіравання гандлем.

30 чэрвеня 2016 года ў рамках аб’яднання факультэтаў эканомікі і кіравання гандлем і Вышэйшай школы турызму быў утвораны факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі.

Кафедры камерцыйнай дзейнасці і рынку нерухомасці таваразнаўства і экспертыза тавараў фізікахіміі матэрыялаў і вытворчых тэхналогій эканомікі і кіравання турыстычнай індустрыяй эканомікі гандлю і паслуг

Спецыяльнасці Таваразнаўства і экспертыза тавараў Камерцыйная дзейнасць Эканоміка і кіраванне турысцкай індустрыяй Таваразнаўства і гандлёвае прадпрымальніцтва Эканоміка і кіраванне на рынку нерухомасці

Дэканы

А. П. Ахрэмчык (1933—1944), Іван Фёдаравіч Крук (1944—1967), Аляксей Дзмітрыевіч Міцюкоў (1967—1970), Раман Міхайлавіч Карсека (1970—1977), Мікалай Міхайлавіч Ільін (1979—1991), У. М. Платонаў (1991—2007), А. І. Ярцава (2007—2014), Сяргей Іванавіч Скрыба (2007—2014), Аляксандр Іванавіч Ярчак (з 2014).

Спасылкі Афіцыйны сайт факультэта

Катэгорыя:1933 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1933 годзе Катэгорыя:Вуліца Свярдлова (Мінск)