«Ула́с» () — гутарка Уладзіслава Сыракомлі, як адзначаюць некаторыя крытыкі, адна з найлепшых паэм творцы, а таксама першая ягоная паэма пасля пераезду з Залучча ў Вільню.
Творы быў задуманы і пачаты ў Залуччы пад назвай «Чортава балота» (). Сыракомля ў ім актуалізаваў тэму яднання шляхціча і мужыка. Жанрава паэт вызначыў сваю паэму як «вайсковая ідылія». Упершыню паэма была апублікаваная ў 1858 (паводле Людвіка Станіслава Каратынскага, 1857) г. у Вільні. Твор быў прысвечаны Яну Хянцінскаму.
Як адзначае Л. Ст. Каратынскі, у паэме відаць зачараванне Сыракомлі багатай і сумнай прыродай Палесся.
Язэп Крашэўскі пра дадзены твор пісаў:Сэрца Кандратовіча цудоўна адклікнулася ва Уласе, непараўнальна прыгожым абразку, поўным жыцця, фарбы і нагадвае нам Пана Тадэвуша … Палескі пэйзаж у пачатку такі сапраўдны!.. Ніхто сардэчней не маляваў таямнічых палескіх глыбінь і гэтага шаноўнага, лагоднага люду, які іх насяляе…
Змест Дзеянне адбываецца падчас вайны 1812 года. У дом лесніка Уласа прыходзіць шляхецкая дружына, і яе правадыр пан Балтазар Капота папрасіў Уласа правесці іх праз балоты на Чортаў востраў, каб схавацца ад казакаў. Улас выканаў просьбу шляхты, а таксама добраахвотна стаўся для іх пасыльным: перадаваў лісты, харч, зброю. Часам замест сябе ён выпраўляў на Чортаў востраў сваю дачку Аксану, якая пакахала шляхціча Яна з Ачэртава. Улас шчыра клянецца ў вернасці, яго прымаюць роўным сабе.
У канцы Аксана, чарговы раз ідучы да каханага, мімаволі паказала шлях на востраў казакам, у выніку чаго загінула, як і ейны каханы.
Пераклады У 1883 г. Ліядора Пальмін апублікаваў свой пераклад на рускую мову ў маскоўскім часопісе «Русская Мысль»«Русская Мысль», № 9, 1883. У 1881 г. Ян Нечас здзейсніў і выдаў пераклад на чэшскай мове.
Літаратура
Катэгорыя:Паэмы Уладзіслава Сыракомлі Катэгорыя:Творы 1858 года Катэгорыя:Паэмы на польскай мове