Факультэт фінансаў і банкаўскай справы — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Гісторыя Факультэт створаны ў лістападзе 2002 года, пасля зліцця фінансава-эканамічнага факультэта і факультэта банкаўскай справы.
Фінансава-эканамічны факультэт як самастойнае падраздзяленне існаваў з 1964 года па 2002 год. Да гэтага падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» ажыццяўлялася на іншых факультэтах. Пасля стварэння фінансава-эканамічны факультэт узначальвалі:
з 1964 па 1974 гг. дацэнт А. В. Шашкоўскі; з 1974 па 1992 гг. дацэнт Г. І. Краўцова; з 1992 па 1998 гг. дацэнт Г. К. Мультан; з 1998 па 2002 гг. дацэнт В. С. Бас.
Факультэт банкаўскай справы як самастойнае падраздзяленне працаваў з 1992 года па 2002 год, дэканам факультэта быў С. С. Ткачук, кандыдат эканамічных навук, прафесар.
Кафедры банкаўскага справы грашовага звароту, крэдыту і фондавага рынку падаткаў і падаткаабкладання; фінансаў.
Спецыяльнасці Фінансы і крэдыт.
Дэканы В. С. Бас (2002—2004) Н. І. Багдан. (2004—2009) Наталля Аляксееўна Ляснеўская (з 2009)
Спасылкі Афіцыйны сайт факультэта
Катэгорыя:2002 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:Партызанскі праспект (Мінск)