Мешка, князь Навагрудка () — юнацкі твор Адама Міцкевіча 1817 года, адзін з першых, прадстаўленых публіцы.

Паэма з’яўляецца пераробкай сатырычна-філасофскага апавядання Вальтэра «Выхаванне князя». Па сюжэце твору князь Навагрудка і Трокаў Мешка, разбэшчаны ліслівымі клерыкальнымі дарадцамі, вядзе нікчэмнае і эгаістычнае жыццё, выдаліўшы ад сябе мужнага і дасведчанага рыцара Порая.Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6. S. 238. Упадкам княства карыстаюцца татары на чале з ханам Мамаем, якія захопліваюць Навагрудак, зрабіўшы ў ім гарэм Мамая, у які трапляе і каханая Мешкі Зыля. Самога Мешка прымусова робяць конюхам Мамая. Пад уплывам цяжкой фізічнай працы Мешка ўсведамляе заганнасць ранейшага жыцця, а перададзены яму заклік Зылі напаўняе яго рашучасцю вызваліць родны горад, у чым яму дапамагае і Порай (імя перагукваецца з сямейным гербам Міцкевічаў Порай). Сабраўшы навакольную шляхту, яны паспяхова грамяць татараў, прытым паспяваюць вызваліць Зылю ў той самы момант, калі Мамай ужо збіраецца ёй авалодаць. Насуперак чаканню, Мешка адпускае палоннага Мамая на волю і нават абяцае яму дапамагчы ў будучыні, калі мулы, еўнухі і дэрвішы адолеюць яго сваімі падступнымі і карумпаванымі парадамі — што надае паэме алегарычны антыклерыкальны сэнс. Эпіграфам да паэмы Міцкевіч узяў цытату з Гарацыя «Неабмежаваную славу заслужылі тыя, хто асмеліўся пакінуць пратораныя сцежкі грэкаў і апяваць дзеі сваёй Айчыны». Па даручэнні Міцкевіча паэму на пасяджэннях Таварыства філаматаў прачытаў Тамаш Зан 7 кастрычніка 1817 і 31 траўня 1819 гожа.

На праўдзе крыніцы не фіксуюць навагрудскіх князёў імем Мешка, яно было распаўсюджаным у польскай дынастыі Пястаў. Увогуле, гістарычнасць твору максімальна ўмоўная; магчыма, Міцкевіч скажона перадаў звесткі пра татарскія наезды на Навагрудак 1505—1506 гадоў. Узнятыя ў гэтым вучнёўскім творы матывы канфлікту здрады і патрыятычнай ахвярнасці, асабліва жаночай, ён працягнуў распрацоўваць у апавяданні «Жывіля» (імя галоўнай гераіні якой, магчыма, перароблена з «Зылі»), у баладзе «» і паэме «Гражына».

На беларускую мову паэму пераклаў Уладзімір Караткевіч.

Крыніцы

Катэгорыя:Творы Адама Міцкевіча Катэгорыя:Балады Адама Міцкевіча Катэгорыя:Творы 1817 года Катэгорыя:Паэмы на польскай мове