Радзівон Пячура (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінска», гуляў за юнацкія каманды, з 2021 года пачаў выступаць за дубль. Да сезона 2022 рыхтаваўся ўжо з асноўнай камандай мінчан, аднак пачынаў сезон у дублі. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2022 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (4:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым стаў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе, а з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе.
Міжнародная кар’ера 19 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Ірана (1:0).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2021 дубль Мінск 16 2 2022 Д1 Мінск 18 2 2023 Д1 Мінск 26 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск