Мікіта Сяднёў (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік.
Сын беларускага футбаліста і трэнера Аляксандра Сяднёва.
Клубная кар’ера З 2020 года выступаў за магілёўскі «Дняпро» ў Другой лізе, зрэдку выхадзіў на поле. У 2021 годзе, калі «Дняпро» выйшаў у Першую лігу, застаўся ў Другой лізе ў рэзервовай камандзе «Дняпро-Юні». У 2022 годзе стаў выступаць за дубль магіляўчан, з лета таксама прыцягваўся да асноўнай каманды ў якасці рэзервовага брамніка. 12 лістапада 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць мазырскай «Славіі» (0:5), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
У першай палове 2023 года заставаўся рэзервовым брамнікам магіляўчан, а ў ліпені 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў брэсцкае «Дынама», дзе стаў гуляў за дубль. У студзені 2024 года арэнда была падоўжана на сезон 2024. У жніўні 2024 года пакінуў «Дынама», так і не дэбютаваўшы ў асноўнай камандзе, а неўзабаве развітаўся і з «Дняпром».
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2020 Д3 Дняпро 4 −0 2021 Д3 Дняпро-Юні 19 −15 2022 Д1 Дняпро 1 −0 2023 (1) Д2 Дняпро 1 −1 2023 (2) дубль Дынама 14 −? 2024 (1) Д1 Дынама 0 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст