Станіслаў Мамертавіч Наві́цкі (, ф. Скіндзераўка, Мінскі павет — ) — беларускі савецкі музыкант, цымбаліст, Заслужаны артыст БССР (1955).
Біяграфія Нарадзіўся ў былой вёсцы Шкіндзераўка (у сучасным Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). З 1924 года саліст-цымбаліст БДТ-1, з 1926 года — у БДТ-2, у 1933—1958 гадах (з перапынкам) — у Дзяржаўным народным аркестры БССР. У дуэце разам з Х. Шмелькіным выступаў у 1924—1958 гадах. У 1927—1928 гадах разам з Л. Александроўскай гастраляваў ў Германіі і Швецыі.
Літаратура
Спасылкі Навіцкі Станіслаў Мамертавіч // Праект «Этнаўсё»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне Катэгорыя:Музыканты СССР Катэгорыя:Цымбалісты Беларусі