Яўсей Рыгоравіч Трафімаў ( Хатоўня, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня — , Ленінград) — беларускі палітычны дзеяч. Адзін з лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
Біяграфія Нарадзіўся 15 лютага 1886 года ў в. Хатоўня Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні ў сялянскай сям’іТрафімаў Яўсей Рыгоравіч.
У час Польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў — загадчык інструктарска-арганізацыйнага аддзелу Часовага беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. Уваходзіў у Ваенна-рэвалюцыйны камітэт БССР, адкуль быў выключаны з-за адмовы падпісаць Дэкларацыю аб другім абвяшэчнні БССР. Пасля працаваў у кааперацыі, у 1924—1930 гадах — кіраўнік крэдытна-планавага аддзелу Беларускага сельгасбанка. Быў членам праўлення Беларускага сельгасбанкаТрафімаў Яўсей Рыгоравіч (1895).
12 ліпеня 1930 года арыштаваны па справе «Саюзу вызвалення Беларусі». Асуджаны 10 красавіка 1931 года калегіяй АДПУ за шкодніцтва, за антысавецкую агітацыю паводле артыкулаў 58-4, 7, 10, 11 Крымінальнага кодэкса РСФСР, высланы на 5 гадоў у г. Сарапул Вотскай аўтаномнай вобласці РСФСР (цяпер — Удмурція).
Пасля сканчэння тэрміна высылкі жыў у Іркуцку, працаваў у банку. Рэабілітаваны 18 верасня 1960 года Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа Я. Р. Трафімава захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі (справа 20951-с).
З 1961 года жыў у Ленінградзе.
Памёр 20 сакавіка 1970 года ў Ленінградзе.
Літаратура