Джыльберта Пантэкорва (, больш вядомы як Джыла Пантэкорва, ;  — ) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і грамадскі дзеяч-камуніст.

Рэжысёр палітычных фільмаў «Капо» (антыфашысцкі, пра канцлагер), «Бітва за Алжыр» (антыкаланіяльны, пра барацьбы Фронту нацыянальнага вызвалення), «Кеймада» (пра паўстанне чорных рабоў на карыбскім востраве), «Аперацыя „Пачвара“» (пра барацьбу ЭТА з франкісцкім рэжымам). Уладальнік многіх нацыянальных і міжнародных прэмій, у тым ліку «Залатога льва», двойчы быў намінаваны на «Оскар».

Біяграфія Нарадзіўся ў Пізе ў багатай яўрэйскай сям’і. Яго бацькі — Масіма і Марыя Пантэкорва — былі аднымі з самых заможных членаў яўрэйскай абшчыны горада (Масіма Пантэкорва разам з братамі кіраваў заснаванай іх бацькам Пелегрына Пантэкорва сеткай тэкстыльных фабрык). Брат фізіка Бруна Пантэкорва і генетыка Гвіда Пантэкорва.

У 1941—1956 гадах быў членам Італьянскай кампартыі, якую пакінуў пасля прыгнечання венгерскага паўстання, застаўшыся марксістам.

Сын Марка Пантэкорва — аператар, рэжысёр, сцэнарыст.

Катэгорыя:Кінарэжысёры Італіі Катэгорыя:Сцэнарысты Італіі Катэгорыя:Кінапрадзюсары Італіі Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сярэбраная стужка» Катэгорыя:Члены Італьянскай камуністычнай партыі Катэгорыя:Камуністы Італіі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Італіі Катэгорыя:Антыкаланіялісты