«Італьянская забастоўка» (таксама «абструкцыя», «праца па правілах», «белая забастоўка») — разнавіднасць забастоўкі, пры якой персанал літаральна прытрымліваецца працоўных і службовых інструкцый, нормаў пры адначасовым захаванні іх прысутнасці на працоўных месцах, адна з формаў пратэстнай барацьбы супраць пагаршэння працоўных адносін.

Прыклады Страйкі дальнабойшчыкаў у Расіі супраць сістэмы «Платон» таксама часта прымалі формы італьянскай забастоўкі: вадзіцелі масава паркаваліся ўздоўж трас, ездзілі з мінімальнай хуткасцю і пастаянна хадзілі па пешаходных пераходах. Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, шэраг СМІ паведамляў аб італьянскіх забастоўках на такіх прадпрыемствах як «Беларуськалій», Мінскі аўтамабільны завод, Гродзенскі шклозавод, абапіраючыся на словы прадстаўнікоў так званых «страйкамаў» гэтых прадпрыемстваў.

Катэгорыя:Забастоўкі Катэгорыя:Працоўнае права Катэгорыя:Спосабы пратэсту