Іван Іосіфавіч Мікановіч (нар. , в. Кухары, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1977), дацэнт (1986).
Біяграфія Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (агранамічны факультэт, 1963).
Працаваў на Шчучынскай машынна-трактарнай станцыі (з 1956, камбайнер), Паўладарскай вобласці (Казахстан), Полацкім міжраённым атрадзе па ахове раслін ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля (з 1963), Гродзенскім дзяржаўным аграрным унiверсiтэце (аграном-насеннявод, загадчык аддзела насенняводства, у 1965—1976 — галоўны аграном вучэбна-доследнай гаспадаркі «Прынёманскі», 1976—1995 — дацэнт кафедры агульнага земляробства, 1995—2012 — кафедры раслінаводства, 1977—1980 — намеснік дэкана, 1980—1995 — дэкан агранамічнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: агратэхніка і шляхі павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур; паляпшэнне пратэінавай каштоўнасці зерневых культур; падрыхтоўка кадраў для АПК.
Узнагароды Званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (1992) і інш.
Бібліяграфія Продуктивность чистых и смешанных посевов яровых зерновых культур на дерново-подзолистых супесчаных почвах западной части Белоруссии : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.09 / Миконович Иван Иосифович. ― Жодино, 1977.
Спасылкі Миканович Иван Иосифович
Катэгорыя:Дэканы агранамічнага факультэта ГДАУ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі