Канфлікт у Афары — супрацьстаянне ў эфіопскім рэгіёне і эрытрэйскай правінцыі , дзе традыцыйна пражываў народ афар. Канфлікт быў часткай апасродкаванай вайны паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй.

Сітуацыя У 1990-х гадах паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй пачаліся тэрытарыяльныя спрэчкі. Пагранічны канфлікт выліўся ў двухгадовую вайну, а затым працягваўся апасродкавана. У падзеі так ці інакш былі ўцягнуты апазіцыйныя гропоўкі варагуючых краін і часткова Самалі і Судан.

Галоўнымі ўдзельнікамі апасродкаванага канфлікту ў Афары сталі Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара (ФРДАА), падтрыманы Эрытрэяй, і (ДАЧМ), падтрыманая (ЭФНВ) і Эфіопіяй. Падчас супрацьстаяння групоўкі з баз у адной краіне здзяйснялі напады на тэрыторыю іншай.

Прыкметна, што ў красавіку 2011 года лідар Эфіопіі Мелес Зенаўі адкрыта заявіў, што яго ўрад будзе працягваць падтрымліваць напады баевікоў, якія змагаюцца за звяржэння кіраўніка Эрытрэі Ісаяса Афеворкі.

7 верасня 2013 года да канфлікту далучыўся , сфармаваўшы альянс з ДАЧМ для сумеснай барацьбы з афіцыйнай Асмэрай.

Дзейнасць груповак Супраць Эфіопіі У 1995 годзе баевікі ФРДАА выкралі, а затым вызвалілі італьянскага турыста. У 2003 годзе групоўка апублікавала заяву, у якой забараніла замежнікам уезд у эфіопскі Афар. У сакавіку 2007 года ФРДАА выкраў пяць еўрапейскіх турыстаў і 13 эфіопаў у .

У сакавіку 2011 года паўстанцы заявілі, што забілі 49 эфіопскіх салдат.

17 студзеня 2012 года байцы ФРДАА ля вулкана забілі пяцярых, паранілі траіх і выкралі чатырох чалавек. Большасць ахвяр былі замежнымі турыстамі.

15 сакавіка таго ж года эфіопская армія здзейсніла рэйд праз мяжу ў Эрытрэю, знішчыўшы тры лагеры баевікоў.

2 ліпеня 2015 года ў выніку сутыкненняў паміж баевікамі і эфіопскай арміяй было забіта 50 чалавек. 10 ліпеня сутычкі аднавіліся. Падчас новых баёў загінулі 30 чалавек.

Супраць Эрытрэі 16 лістапада 2008 года паўстанцы ДАЧМ напалі на ваенны навучальны цэнтр УС Эрытрэі ў , аддаленым раёне Данакіля. Са слоў прадстаўніка баевікоў, апалчэнцы пракраліся да вайсковай базы блізу 8:30 паводле мясцовага часу і абстралялі будынак, набіты больш чым 450 эрытрэйскімі вайскоўцамі, якія святкавалі заканчэнне курсу вышэйшай армейскай падрыхтоўкі. Групоўка заявіла пра 285 забітых афіцэраў праціўніка. 26 студзеня 2009 года члены ДАЧМ здзейснілі новы напад на ваенны лагер у Данакілі. Падчас аперацыі паўстанцы забілі 20 салдат, яшчэ 30 паранілі.

1 студзеня 2010 года ДАЧМ і ЭФНВ узялі на сябе адказнасць за два напады ў Кукабоі і Кермеці, падчас якіх 25 эрытрэйскіх салдат былі забіты і 38 паранены. Страты нападнікаў склалі 10 чалавек забітымі. Яшчэ двое ўзяты эрытрэйцамі ў палон. Паводле крыніц амерыканскай і эрытрэйскай разведкі, атакі праведзены пры актыўнай падтрымцы Эфіопіі.

22 красавіка таго ж года ДАЧМ і ЭФНВ атакавалі некалькі эрытрэйскіх ваенных лагераў на поўдні краіны. Абедзве паўстанцкія групоўкі абвясцілі ў сумеснай заяве, што яны ненадоўга ўзялі пад свой кантроль базы і захапілі зброю і разведданыя. Напад адбыўся каля 3:00 па мясцовым часе. Баевікі ўтрымлівалі базы праціўніка яшчэ тры гадзіны, пакуль урадавыя сілы не вярнуліся з падмацаваннем. У агульнай складанасці 11 салдат эрытрэйскай арміі былі забіты і 20 паранены. Пра страты паўстанцаў не паведамлялася.

2 кастрычніка 2011 года ДАЧМ і ЭФНВ заявілі, што забілі 12 і паранілі 15 эрытрэйскіх вайскоўцаў у нападах на гарады Кермед, Ады-Метрас, Інгра-Або і Ады-Тэлаа. 1 снежня яны на досвітку здзейснілі налёт на эрытрэйскую ваенную базу ў паўднёвай частцы краіны ў Энда-Хаджы, недалёка ад горада Царона. Прадстаўнік ДАЧМ Ясін Махамед сказаў, што атрады апалчэнцаў утрымлівалі раён да 11:00, а потым вярнуліся ў штаб групоўкі ў Эфіопіі. У агульнай складанасці 17 эрытрэйскіх вайскоўцаў былі забіты, пяцёра паранены, двое салдат трапілі ў палон да паўстанцаў.

У 2012 годзе пры чарговым нападзе на базу ДАЧМ забіла 30 эрытрэйскіх салдат.

29 красавіка 2014 года баевікі ДАЧМ заявілі, што забілі 27 агентаў эрытрэйскай разведкі. 22 снежня дадзеная групоўка і ўзялі на сябе сумесную адказнасць за напад на ваенны лагер у Ады-Кале, у выніку якога меркавана загінулі 7 афіцэраў разведкі

Завяршэнне У ліпені 2018 года новы прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі сустрэўся з прэзідэнтам Эрытрэі Ісаясам Афеворкі. Палітыкі дамовіліся аб аднаўленні дыпламатычных адносін, пачатку супрацоўніцтва ў сферы палітыкі, эканомікі, культуры і бяспекі. Падпісанне дэкларацыі азначыла заканчэнне супрацьстаяння паміж дзвюма дзяржавамі.

Катэгорыя:Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт