Якаў Мікалаевіч Кі́мберг ( — ) — беларускі савецкі акцёр, Народны артыст Беларускай ССР (1967).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Адэса. У 1937 годзе скончыў драматычныя курсы пры кінастудыі «Масфільм». З 1938 года працаваў у Бабруйскім калгасна-саўгасным драматычным тэатры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе вярнуўся ў Бабруйскі калгасна-саўгасны тэатр, потым працаваў Бабруйскім абласным драматычным тэатры. У 1947—1973 гадах акцёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
Памёр Я. М. Кімберг 27 студзеня 1993 года ў Гродне. Пахаваны на могілках «Сакрэт»Яков Кимберг // КИНО-ТЕАТР.РУ .
Творчасць Якаў Мікалаевіч Кімберг быў адным з вядучых акцёраў Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Выконваў драматычныя камедыйныя і характарныя ролі. Сярод роляў у тэатры: Батура («Партызаны» К. Крапівы), Мілер («Падступства і каханне» Ф. Шылера), Цярэшка Калабок («Трыбунал» А. Макаёнка), Шальменка («Шальменка-дзяншчык» Р. Квіткі-Аснаўяненкі), Юсаў, Аркашка Шчасліўцаў («», «» А. Астроўскага), Шыковіч («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна) і інш. Таксама зняўся ў мастацкім фільме «Трубач ваеннага аркестра» (студыя «Тэлефільм», рэжысёр А. Мухарскі)Карбоўскі С. Марачок, Цярэшка, стары трубач… // Газета «Культура», № 23 (1253) 04.06.2016 — 10.06.2016..
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985) Народны артыст Беларускай ССР (1967)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Карбоўскі С. Марачок, Цярэшка, стары трубач… // Газета «Культура», № 23 (1253) 04.06.2016 — 10.06.2016.
Яков Кимберг // КИНО-ТЕАТР.РУ
Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны