Стараюр’ева () — сяло ў Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Стараюр’еўскага раёна і Стараюр’еўскага сельсавета.

Геаграфія Размешчана за 130 км на паўночны захад ад Тамбова на рацэ Лясны Варонеж, чыгуначная станцыя Старое Юр’ева Паўднёва-Усходняй чыгункі на лініі Богаяўленск — Чалновая.

Гісторыя Заснавана ў 1643 годзе як сяло пад Юр’евым лесам у сувязі з будаўніцтвам Казлоўскага землянога вала для абароны ад набегаў татараў. З 1812 года, з утварэннем выселак з вёскі, стала называцца Старое Юр’ева.

Катэгорыя:Населеныя пункты Тамбоўскай вобласці