Крысціян Атсу (; , Гана — , Турцыя) — ганскі футбаліст.

Гуляў у складзе клубаў «Чэлсі» і «Ньюкасл» у англійскай Прэм’ер-лізе, а ў складзе зборнай Ганы футбаліст правёў 60 матчаў.

У верасні 2022 года далучыўся да турэцкай каманды вышэйшага дывізіёна «Хатайспор» і забіў пераможны гол у матчы турэцкай Суперлігі 5 лютага 2023 года, напярэдадні землятрусу. Загінуў, цела знойдзена пад будынкам, які абрынуўся, праз амаль два тыдні.

Крыніцы

Катэгорыя:Ігракі зборнай Ганы па футболе