Чэ́рнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Чэрнеўка.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Дрыбінскага раёна БССР, з 8 ліпеня 1931 года — Чавускага раёна БССР, з 25 ліпеня 1931 года — Горацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Шклоўскага раёна. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 4 населеныя пункты (Васільеўка, Галабурды, Зямцы і Кішчыцы) скасаванага Бельскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Еганоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. 11 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Любіжскага сельсавета Горацкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Белая, Засценкі Белыя і Рабкі)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 15 студзеня 1965 года ў склад адноўленага Ардацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Грамакі, Новае Займішча, Расцяроб, Рудзіцы, Старое Займішча)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. З 29 снежня 1989 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2446 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,1 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2148 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лупалаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чавускага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Горацкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шклоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе