Лойд Джэймс Осцін III (; нар. 8 жніўня 1953, Мабіл, Алабама, ЗША) — амерыканскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал арміі ЗША, у 2013—2016 гадах — кіраўнік Цэнтральнага камандавання ўзброеных сіл ЗША.

7 снежня 2020 года было абвешчана аб прызначэнні Осціна на пасаду Міністра абароны ЗША ў кабінеце абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. 22 студзеня 2021 года зацверджаны сенатам ЗША 92 галасамі супраць двух на пасаду міністра абароны ЗША. Першы чарнаскуры на гэтай пасадзе.

Спасылкі