Бой за Царону — узброенае сутыкненне паміж эрытрэйскімі і эфіопскімі вайскоўцамі ля прыгранічнага горада .

Сітуацыя Адносіны паміж Эрытрэяй і Эфіопіяй заставаліся напружанымі, што было выклікана пагранічнымі спрэчкамі і вайной 1998—2000 гг. У наступным на граніцы час ад часу адбываліся памежныя сутычкі, пераважна з выкарыстаннем стралковай зброі.

Бой Па даных Міністэрства інфармацыі Эрытрэі, у ноч з 12 на 13 чэрвеня 2016 г. эфіопскія сілы атакавалі эрытрэйскія войскі ў Цароне, але былі разгромлены. Эфіопы, пацярпеўшы паражэнне, хутка адступілі на свой бок мяжы. Улады Эрытрэі заявілі пра 200 забітых і 300 параненых вайскоўцаў праціўніка, пры 18 загінулых сваіх.

У сваю чаргу эфіопскі бок, у прыватнасці, міністр сувязяў урада Эфіопіі Гетачу Рэда, першапачаткова адмаўляў якія-небудзь звесткі аб сутыкненнях паміж на граніцы. У наступных каментарах ён сцвярджаў, што «былі значныя страты з абодвух бакоў». Урадам Эфіопіі пацверджаны страты ў 47 забітых байцоў эфіопскай армііAFP. 'Significant' in Eritrea and Ethiopia Border Battle. June 13, 2016. Accessed July 06, 2016..

Значэнне Бой 12—13 чэрвеня 2016 г. стаў першым пагранічным інцыдэнтам, з часоў завяршэння вайны 1998—2000 гг., дзе выкарыстоўвалася артылерыя.

Катэгорыя:Падзеі 12 чэрвеня Катэгорыя:Падзеі 13 чэрвеня Катэгорыя:Чэрвень 2016 года Катэгорыя:Канфлікты 2016 года Катэгорыя:Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт Катэгорыя:Бітвы Эфіопіі Катэгорыя:Бітвы Эрытрэі