Грамадзянская вайна ў М’янме — канфлікт, які ўспыхнуў 5 мая 2021 года, калі ўрад нацыянальнага адзінства ў адказ на падаўленне ваенным урадам пратэстаў супраць дзяржаўнага перавароту аддаў загад Народным сілам абароны (НСА) пачаць «Народна-абарончую вайну». Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека пазначыў падзеі менавіта як грамадзянскую вайну, а не паўстанне.

Перадгісторыя Раніцай 1 лютага 2021 года шэраг вайскоўцаў Мянмы паспяхова зрынулі абраны на ўсеагульных выбарах грамадзянскі ўрад, сфармаваўшы ваенную хунту. Прэзідэнт краіны Він М’ін, дзяржаўная саветнік (кіраўніца ўрада) Аун Сан Су Чжы і некалькі іншых прадстаўніком зрынутага рэжыму былі затрыманы, а генерал Мін Аун Хлаін, лідар змоўшчыкаў, прызначаны галоўнакамандуючым і фактычным кіраўніком дзяржавы. Дакладныя матывы перавароту невядомыя. Вайскоўцы сцвярджалі, што на выбарах 2020 года было зафіксавана 8,6 мільёна парушэнняў, але не падалі аніякіх доказаў. Лічыцца, што пераварот мог быць спосабам аднаўлення даўняй ўлады ўзброеных сіл над краінай, якая скончылася дзесяццю гадамі раней.

Ход падзей Сілавое падаўленне пратэстаў супраць ваеннага перавароту прывяло да стварэння ўзброеных груп для барацьбы з Дзяржаўным адміністрацыйным саветам (ваеннай хунтай). Апазіцыя, па загадзе Урада нацыянальнага адзінства (УНА), сфармаванага парламентам, утварыла Народныя сілы абароны (НСА). Палітычныя сілы, што знаходзіліся ва ўладзе да перавароту, афіцыйна абвясцілі «абарончую вайну» супраць ваеннага рэжыму. У адказ вайскоўцы робяць захады супраць грамадзянскага насельніцтва, абстрэльваючы гарады артылерыйскім агнём.

Да пачатку 2022 года амаль 1500 чалавек была забіта ў выніку артабстрэлаў хунты. Пасля 20 авіяўдараў па вёсках паўстанцаў да пачатку 2022 года прыкладна 32 000 чалавек вымушаны былі бегчы з краіны і 776 000 былі вымушаны шукаць прытулку ў іншых частках краіны. Па даных «Асацыяцыі дапамогі палітвязням», па стане на 29 чэрвеня 2022 года каля 2030 мірных жыхароў была забіта хунтай падчас пратэстаў, допытаў, а часам і ненаўмысна. Паводле ацэнак «Праекта даных аб месцах узброеных канфліктаў і падзеях» (ACLED), на 24 чэрвеня 2022 года ў выніку гвалту пасля перавароту 2021 года ў агульнай складанасці было забіта каля 21 000 асоб.

У канцы кастрычніка 2023 года апазіцыя разгарнула буйнае наступленне на поўначы краіны. На пачатак лістапада мяцежнікі ў рамках сваёй аперацыі дамагліся значных поспехаў. З мэтай стабілізацыі сітуацыі ў канцы года Старшыня Дзяржаўнага Адміністрацыйнага савета і галоўнакамандуючы УС М’янмы Мін Аун Хлаін звярнуўся да груповак паўстанцаў з заклікам урэгуляваць праблемы праз дыялог.

Паводле ацэнак ACLED, на 12 студзеня 2024 года ў выніку гвалту пасля перавароту 2021 года ў агульнай складанасці было забіта больш за 45 264 асобы.

Паўстанцы працягвалі паспяхова адціскаюць ваенных хунты і захопліваюць стратэгічна важныя гарады. 3 жніўня 2024 года альянс абвясціў пра захоп штаб-кватэры паўночна-ўсходняга камандавання м’янманскіх вайскоўцаў у Лашыё, ключавым горадзе на паўночным гандлёвым шляху з Кітаем. 16 жніўня альянс таксама заявіў аб захопе гарадоў М’інг’ян і Натагі ў рэгіёне Мандалай. Захоплена была, у тым ліку, станцыя забеспячэння на кітайскіх нафта- і газаправодах. Акрамя гэтага, баевікі захапілі больш за 150 баз, а таксама памежныя пераходы на межах з КНР, Індыяй і ТайландамВ Мьянме повстан:ки не согласились принять мирное соглашение военной хунты.

Гл. таксама Авіяўдар па Пазічжы

Зноскі

Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Катэгорыя:Канфлікты 2022 года Катэгорыя:Канфлікты 2021 года Катэгорыя:Гісторыя М’янмы Катэгорыя:Грамадзянскія войны