Смаленскі партызанскі полк — партызанскі полк, створаны ў ліпені 1942 года на базе групы партызан, вылучаных з партызанскага злучэння «Баці» і арганізатарскай групы І. Ф. Садчыкава. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Смаленскай (Касплянскі і Дзямідаўскі раёны), Віцебскай (Сенненскі, Чашніцкі, Талачынскі і Ушацкі раёны) і Вілейскай (Куранецкі раён) абласцей, на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў з сакавіка 1943. 3 ліпеня 1944 полк (942 партызаны, 4 батальёны, 14 атрадаў) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Склад 4 батальёны; 1-ы атрад; 2-і атрад; 3-і атрад; 4-ы атрад; 5-ы атрад; 6-ы атрад; 7-ы атрад імя Салаўёваназваны ў гонар камісара атрада П. М. Салаўёва, які загінуў; 8-ы атрад імя Самойленкіназваны ў гонар камандзіра атрада П. М. Самойленкі, які загінуў; 9-ы атрад; 10-ы атрад; 11-ы атрад; 12-ы атрад; 13-ы атрад; 14-ы атрад.
Камандаванне Камандзір І. Ф. Садчыкаў.
Камісар А. Ф. Юр’еў.
Начальнікі штаба Г. П. Дамарацкі; П. Г. Міняеў.
Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Смаленск — Орша, Віцебск — Смаленск, Віцебск — Орша, Лепель — Орша, Полацк — Маладзечна. Разбілі гарнізоны ў вёсках Латыгаль (красавік 1943), Гарывец (жнівень 1943) Сенненскага, Чарэя (кастрычнік 1943) Чашніцкага раёнаў, разам з іншымі брыгадамі авалодалі горадам Чашнікі, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі. У красавіку — маі 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны на рубяжы вёсак Заскаркі, Касарэва, Белы Двор, Кунцэвічы, утрымлівалі абарону ў раёне азёр Канашы — Усомля, вёсак Труды — Хоццевічы Ветрынскага раёна. У маі прарвалі нямецкую абарону на рубяжы вёсак Матырына — Новае Сяло — Паперына, разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Новае Сяло і Паперына Ушацкага раёна. У ноч на 26 чэрвеня 1944 года на чыгунцы Полацк — Маладзечна ў раёне станцый Будслаў — Крывічы падарвалі і папсавалі больш за 1 тысячу рэек. Перад наступленнем Чырвонай Арміі кантралявалі дарогі Куранец — Нарач, Вілейка — Нарач, перакрылі шлях праціўніку, які адступіў да возера Нарач. У ліпені 1944 разграмілі нямецкі абоз, на рэках Нарач і Вілія аднавілі пераправы для савецкіх войск.
Памяць Полк увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад.
Гл. таксама Латыгальскі бой Чашніцкія баі Полацка-Лепельская бітва
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе