Беларускі навуковы хакатон або SciHackathon — пілотнае мерапрыемства ў фармаце хакатона, якое праводзілся 2-3 чэрвеня 2017 года ў Парку высокіх тэхналогій (Мінск, Беларусь). Быў арганізаваны пры падтрымцы EPAM Garage, Беларускага парка высокіх тэхналогій, інфармацыйную падтрымку забяспечвала Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Асноўная мэта хакатона — аб’яднаць навукоўцаў і спецыялістаў камп‘ютарнай галіны для сумеснага вырашэння актуальных навукова-тэхнічных задачПервый в Беларуси «Научный хакатон». Цэнтральная навуковая бібліятэка ім. Я.Коласа . — csl.bas-net.by. Асноўнымі арганізатарамі і ідэйнымі натхняльнікамі мерапрыемства былі супрацоўніца EPAM Systems Алена Палякова і навуковец Сяргей Бесараб (навуковы куратар).

Адбор праектаў Беларускі навуковы хакатон з’яўляўся лагічным развіццем «Навуковага рынга» — беларускага праекта ў фармаце т. зв. навуковых слэмаў, дзе беларускія вучоныя са сцэны прэзентавалі свае даследаванні. У адрозненне ад «Навуковага рынга», дзе асноўнай мэтай з’яўлялася папулярызацыя навукі, падчас SciHackathon рабілася ўвага на стварэнні працуючых прататыпаў, а не на бізнес-планах або ідэях.

Першапачаткова праводзіўся адбор праектаў сярод навукоўцаў. Прымаліся заяўкі па наступным асноўным накірункам:

Дапоўненая/віртуальная/змяшаная рэальнасць для адукацыйных і навуковых мэтаў. Спектральная візуалізацыя і мікраскапія. Аналіз спектральных даных. Дыстанцыйныя вымярэнні. Аўтаномныя беспілотныя лятальныя аб’екты. Дыстанцыйнае назіранне за пацыентамі. Бескантактны маніторынг фізіялагічных (вітальных) даных. Інтэрфейсы мозг—камп’ютар. Кагнітыўная інжынерыя і нейраэрганоміка. Неінвазіўныя нейралагічныя даследаванні. Мініяцюрныя сістэмы для біямедыцынскага і экалагічныага выкарыстання. .

Заяўкі разглядаліся журы, адабраныя праекты запрашаліся на ментарскія сессіі (т. зв. SciMeetups), якія праходзілі на працягу некалькіх месяцаў перад самым мерапрыемствам. Падчас падрыхтоўкі да мерапрыемства праходзілі рабочыя сустрэчы з вучонымі, якія фактычна выступалі ў нязвыклай для іх ролі «уладальніка прадукта» (). На гэтых сустрэчах спецыялісты ў галіне IT-маркетынгу навучалі навукоўцаў асноўным паняццям вядзення тэхналагічнага бізнэсу, рабоце з мэтавай аўдыторыяй, праводзіліся трэнінгі па прэзентацыі праектаў, па выкарыстанні (ТРВЗ) і інш. На мітапах можна было атрымаць кансультацыю спецыялістаў з розных сфер, абмеркаваць папярэднія вынікі, аб’яднацца ў каманды. Задачы, прапанаваныя навукоўцамі, былі адаптаваны пад патрабаванні індустрыі: навізна, інавацыйнасць і тэхналагічны складнік.

У выніку на хакатон прайшлі сфармаваныя каманды з праектамі, звязанымі з медыцынай, хіміяй, батанікай, генетыкай і фармакагенетыкай. За кожнай замацоўваўся адзін ці некалькі кіраўнікоў, да якога па жаданні далучаліся патрэбныя ІТ-адмыслоўцы. Ніжэй пералік праектаў:

Plasmona — партатыўны -спектрометр для мабільных тэлефонаў, які дазваляе аналізаваць наяўнасць сінтэтычных наркотыкаў у вадкасцях чалавечага цела. Mimica — праграма для рэабілітацыі пацыентаў са сківічна-тваравым паралічом. PsychoPharmaGen — сэрвіс для лекараў-псіхіятраў і іх пацыентаў, прызначаны для карэкціроўкі курсу медыкаментознага лячэння паводле генетычнай інфармацыі. Throw it Now! — праграма, які вызначае верагоднасць раку ў курца. Карыстальнік загружае ў сэрвіс свой генетычны пашпарт і атрымлівае справаздачу па магчымым рызыкам. Equidus — трэнажор для падтрымання раўнавагі. Прылада сінхранізуецца з праграмай на смартфоне і падказвае карыстальніку тып трэніроўкі, а таксама кантралюе правільнасць выканання практыкаванняў. Quality analyzer — спектрометр з датчыкам якасці рэчыва і кантролю праходжання працэсаў для аператыўнага кантролю за вадкім асяроддзем. HyperEye — камера для мабільнага тэлефона. Neurotracker — бытавы для рэгістрацыі біяэлектрычнай актыўнасці галаўнога мозгу ў выглядзе спецыяльнай нейрагарнітуры, якая запісвае актыўнасць мозгу. Hanami — праграма, якая пры дапамозе фотакамеры вызначае смакавыя якасці караняплодаў і наяўнасць у іх хімічных забруджвальнікаў, напрыклад, пестыцыдаў. maWImbi — комплекс для адсочвання фізіялагічных паказчыкаў чалавека з дапамогай аналізу інтэнсіўнасці Wi-Fi-сігнала хатніх роўтэраў. AutoGene — аўтаматызаваная сістэма сінтэзу штучных генаў. Docsters — персаніфікаваная сістэма падбору дазавання лекавых прэпаратаў на аснове генетычнага пашпарта.

Канферэнцыя Хакатон сабраў больш за 300 удзельнікаў. Падчас хакатона, які праводзіўся 2-3 чэрвеня, камандам неабходна было прадставіць на суд ментараў гатовы прататып і прэзентаваць яго. У перапынку паміж прэзентацыямі гледачы маглі прагаласаваць за тыя праекты, якія іх найбольш зацікавілі. Пры ацэнцы праектаў журы ацэньвала тэхналагічнасць рашэння (наяўнасць прататыпу), навукаёмкасць (наяўнасць навуковага абгрунтавання работы), актуальнасць для вырашэння сучасных праблем, якасць прэзентацыі. У якасці членаў журы былі запрошаны прадстаўнікі вядомых беларускіх тэхналагічных кампаній, такіх як EnCata, TeslaSuit, EPAM і інш.

Пераможцы

Першае месца — праект Plasmona (кіраўнік Андрэй Андрыеўскі) Другое месца — праект Mimica (кіраўнік Халід Рустамаў) Трэцяе месца — праект PsychoPharmaGen (кіраўнік Ірына Гайдукевіч) Прыз глядацкіх сімпатый — праект Throw it Now!

Далейшы лёс праектаў Каманда праекта Mimica працягвала ўдельнічаць са сваім прататыпам у конкурсах стартапаў і атрымала запрашэнне на ўдзел у Intercontinental Startup Battle, які праходзіць штогод у Сіліконавай даліне ў Сан-Францыска (ЗША), спрабавала сабраць на гэта грошы краўдфандзінгам. Каманда праекта HyperEye з прыстасаваннем для мультыспектральных здымкаў з дапамогай смартфонаў стала паўфіналістам конкурса Huawei Innovation Contest 2019, які праводзіўся ў іннавацыйным цэнтры .

Гл. таксама

Навуковы рынг Вялікі Воз (мерапрыемства) Памылка (часопіс)

Крыніцы

Катэгорыя:Хакатоны Катэгорыя:2017 год у Мінску Катэгорыя:Калякамп’ютарныя мерапрыемствы Катэгорыя:Мерапрыемствы Катэгорыя:Падзеі ў Мінску