Навуковы рынг — пілотны беларускі праект у фармаце т. зв. навуковых слэмаў, дзе беларускія вучоныя са сцэны прэзентавалі свае даследаванні. Яго асноўныя мэты — стварыць супольнасць актыўных беларускіх папулярызатараў навукі, а таксама прыцягнуць увагу шырокай аўдыторыі да ўнікальных даследаванняў і тэхналогій айчынных спецыялістаў. Арганізатары — Алена Палякова (EPAM Systems) і Аліна Шкутава (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі).

Праект быў запушчаны для таго, каб стымуляваць навукоўцаў яскрава, наглядна і даступнай мовай тлумачыць сэнс сваіх даследаванняў, а слухачоў — цікавіцца тым, што адбываецца ўнутры навуковых арганізацый і лабараторый. У «Навуковым рынгу» прымалі ўдзел маладыя даследчыкі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адмыслоўцы з ВНУ і незалежныя эксперты, якія маюць навуковы досвед. Кожны ўдзельнік павінен быў за 10 хвілін без выкарыстання традыцыйных прэзентацый, але з дапамогай любых падручных сродкаў прадэманстраваць сваё даследаванне або распрацоўку, а затым адказаць на пытанні залы. Пры падрыхтоўцы выступаў з навукоўцамі працавалі прафесійныя трэнеры па аратарскім мастацтве — кіраўнік і настаўнік Цэнтра зносін «Дыялог» — Вольга Баева і бізнэс-трэнер па майстэрстве публічных выступленняў кампаніі EPAM Systems Аляксей Бурносенка.

Першы этап Першы этап спаборніцтва прайшоў 16 верасня 2016 года ў зале інкубатара Парку высокіх тэхналогійНаучный ринг. — csl.bas-net.byНаука в ударе — СБ. Беларусь сегодня, 21 верасня 2016 г.Навошта навукоўцы выйшлі на «рынг»?  — Звязда, 10 кастрычніка 2021 г.Знамя юности, 2016, № 38, с 2Молодые белорусские ученые впервые сразятся на «Научном ринге». — БелТА, 5 верасня 2016. Вядучы («арбітр») — беларускі тэлевядучы Яўген Булка. Падчас перапынкаў паміж выступамі навукоўцаў ладзіліся выступы беларускага гурта PORT MONE.

Удзельнікі першага адборачнага этапу з тэмамі выступаў:

Андрэй Белавешкін «Сэрца вашага мозга: як вырашыць спрэчку паміж „хачу“ і „трэба“»Сердце вашего мозга: как решить спор «хочу» и «надо». Научный ринг — medium.com, 10 снежня 2016 Сяргей Бесараб «Кардыёгідрагель: выратаванне сэрца без аперацыі»Artificial extracellular hydrogel matrix for treatment of myocardial infarction. — ResearchGate, травень 2021 (Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі)

Максім Родзькін «Гепатыт С: прыёмы барацьбы супраць „ласкавага забойцы“» (Інстыту генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі) Вольга Крукоўская «Чым мы дыхаем сення — арыентыр для дзеянняў» (Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі)

Юрый Карнавушанка «Сучасны дызайн лекаў» (Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі) Аляксандра Скарабагатава «Мікраэлементалогія як частка медыцыны будучыні»Микроэлементология как часть медицины будущего. Научный ринг — medium.com, 10 снежня 2016 (Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі)

Аляксандр Бягляк «Як ператварыць смецце ў энергію» (Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) Андрэй Бандалоўскі «Чаму адзін і той жа нумар гатэля мае розны кошт?» (Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі)

Пераможцамі першага этапу па выніках глядацкага галасавання сталі: Андрэй Белавешкін, Максім Родзькін, Аляксандра Скарабагатава, Аляксандр БяглякМолодые белорусские учёные впервые сразились на «Научном ринге» . — СТБ, 23 верасня 2016.

Другі этап Другі этап спаборніцтва прайшоў 2 снежня 2016 года ў зале інкубатара Парку высокіх тэхналогій. Вядучы — Яўген Булка. Мерапрыемства сабрала больш за 350 гледачоў2 тур «Научного ринга». — csl.bas-net.by.

Удзельнікі другога адборачнага этапу з тэмамі выступаў:

Ганна Барэйка (мікрабіялогія) «Футуралогія ежы: бактэрыі» (Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі) Аляксей Сапатніцкі (неанаталогія) «Здаровая будучыня для тых, хто паспяшаліся нарадзіцца» (Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт)

Дзяніс Яфімаў (транспланталогія) «Трансплантацыя печані: як прыжываецца орган» (Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў і тканак на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы) Алена Венская (біяфізіка) «Амілоіды: небяспечныя бялкі ўнутры нас» (Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі)

Яўген Багашоў (тэарытычная фізіка) «Няўлоўны кварк: следства вядуць навукоўцы» (Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны»)

Аляксандр Зайцаў (машынабудаванне) «Вадкі метал» (Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі) Грыгорый Пракаповіч (інфарматыка) «Ад робататэхнікі да робалогіі» (Інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі)

Пераможцамі другога этапу па выніках глядацкага галасавання сталі: Аляксей Сапатніцкі, Дзяніс Яфімаў, Яўген Багашоў, Аляксандр Зайцаў.

Фінал спаборніцтва Фінальны этап спаборніцтва прайшоў 24 лютага 2017 года ў зале інкубатара Парку высокіх тэхналогійНаучный ринг. Финал.  — csl.bas-net.byКак в Парке высоких технологий проходил финал «Научного ринга». — СБ. Беларусь сегодня, 2 сакавіка 2017. Падчас перапынкаў ладзіліся выступы беларускага фольк-гурта VURAJ. Выступы ацэньваліся не толькі глядацкім галасаваннем, але і з дапамогай журы, у склад якога ўваходзілі, напрыклад, Леанід Лознер, сузаснавальнік кампаніі EPAM, Аляксандр Залатароў, сузаснавальнік сэрвісаў MAPS.ME і VibroBox, і іншыя.

Удзельнікі фінальнага этапу з тэмамі выступаў:

Аляксандра Скарабагатава «Мікраэлементалогія і „смяротны квартэт“» Максім Родзькін «Знайсці і абясшкодзіць: прафесійны агент супраць небяспечнага віруса» Аляксей Сапатніцкі «Гаючае харчаванне для тых, хто нарадзіўся раней тэрміну» Андрэй Белавешкін «ДНК і мадэлі паводзін „ваяра“ і „прафесара“» Дзяніс Яфімаў «Жыцце за дваіх: зніжэнне рызык пры трансплантацыі печані» Аляксандр Бягляк «Грошы з паветра і пабудова аптымальнага энергетычнага балансу» Яўген Багашоў «Кваркі ў заблытаным свеце квантавай механікі» Аляксандр Зайцаў «Праблемы ў дэталях: як кіраваць крышталізацыяй металу»

Пераможцам «Навуковага рынга» па выніках глядацкага галасавання і ацэнкі журы стаў Аляксандр Зайцаў.

Гл. таксама

Беларускі навуковы хакатон Вялікі Воз (мерапрыемства) Памылка (часопіс)

Зноскі

Катэгорыя:Мерапрыемствы Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:2016 год у Мінску Катэгорыя:2017 год у Мінску