Пажар на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску — здарэнне, якое адбылося ў Мінску на бульвары Шаўчэнкі, 4 у ноч на 17 снежня 2022 годаВ Минске при пожаре в пятиэтажке погибли 6 человек, в том числе ребенок // Белта. Пажар адбыўся па прычыне выбуху газавага абсталявання і ў выніку яго загінулі 6 чалавек, сярод якіх было 1 дзіця 2011 г. н., шпіталізаваны яшчэ 3 чалавекі, сярод якіх таксама 1 дзіця і каля 20 чалавек эвакуіяваны з домуВыбух газу або ўспышка пароў гаручай вадкасці — МНС аб пажары ў Мінску // Звязда. Па выніках трагедыі міністр энергетыкі В. Каранкевіч заявіў аб намеры ўзмацніць кантроль за эксплуатацыяй газавага абсталяванняКаранкевіч: Пасля пажару на бульвары Шаўчэнкі работа па кантролі за газавым абсталяваннем будзе ўзмоцнена // Звязда.
Следства прышло ды высновы, што выбух адбыўся ў выніку наўмысных дзеянняў двух жыхароў гэтага дома. Уначы 17 снежня фігуранты вылілі на падлогу ў кватэры больш за 10 літраў лёгкай на загаранне вадкасці і пашкодзілі газавае абсталяванне на кухні, чым стварылі выбухованебяспечную канцэнтрацыю газапаветранай сумесі. Пасля гэтага яны ініцыявалі ўзгаранне, што прывяло да выбуху, які пашкодзіў уваходныя дзверы ў памяшканне і, разам з полымем, распаўсюдзіўся па пад’ездзе. Сілы выбухной хвалі хапіла, каб выбіць уваходныя дзверы ў яшчэ адну кватэру на іншым паверсе, дзе загінула сям’я з дзіцем. Акрамя таго, сярод жыхароў дома таксама былі пацярпелыя ў выніку атручэння прадуктамі гарэння і абвальвання канструкцыйСледственным комитетом установлены обстоятельства взрыва на бульваре Шевченко в Минске // Сайт СК РБ.
Следствам атрыманы звесткі аб тым, што намер мужчыны і яго жонкі, якія тут пражывалі і загінулі ў выніку выбуху, быў накіраваны на рэалізацыю групавога суіцыду. Прынята рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу ў сувязі са смерцю названых асобsk.gov.by.
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 17 снежня Катэгорыя:Пажары ў Мінску Катэгорыя:Бульвар Шаўчэнкі (Мінск) Катэгорыя:2022 год у Мінску Катэгорыя:Катастрофы 2022 года