Серджыа Канавера (, нар. 1964) — італьянскі нейрахірург, які ў 2015 годзе заявіў, што ўпершыню ў свеце зробіць перасадку галавы чалавеку. Аднак станам на люты 2023 года гэтага яшчэ не адбылося.
Жыццё і адукацыя Канавера вырас у Турыне ў беднай сям’іLamont T. I’ll do the first human head transplant. -The Guardian. — 3 кастрычніка 2015, ISSN 0261-3077 У 18 гадоў паступіў на медыцынскі факультэт Турынскага ўніверсітэта і скончыў яго. Працаваў у шпіталі Турынскага ўніверсітэта. Займаўся хірургічнай практыкай 22 гады, пакуль кантракт з ім не скасавалі ў лютым 2015 года. Пасля гэтага Канавера займаў пасаду ганаровага прафесара Харбінскага медыцынскага ўніверсітэта.
Трансплантацыя галавы У 2015 годзе Канавера афіцыйна заявіўSample I. First full body transplant is two years away, surgeon claims.- The Guardian. — 25 лютага 2015, ISSN 0261-3077, што вельмі блізкі да паспяховай перасадкі чалавечай галавы, і падрабязна апісаў план гэтай хірургічнай працэдуры. Канавера падлічыў, што такая аперацыя запатрабуе брыгады са ста хірургаў, каля 36 гадзін часу і арыенціровачна абыдзецца ў 12,8 млн долараў. Першым чалавекам, які добраахвотна пагадзіўся ўдзельнічаць у працэдуры Канаверы па трансплантацыі галавы, стаў Валерый Спірыдонаў, расійскі праграміст, які цярпіць на спінальную мышачную атрафіюUrken R.K. Doctor ready to perform first human head transplant. — Newsweek. — 26 красавіка 2016. Аднак пазней Спірыдонаў адмовіўся ад удзелуWill S. Man set for world’s first head transplant cancels surgery after falling in love. — Mirror. — 18 снежня 2018.
У студзені 2016 года Канавера і яго каманда апублікавалі прэс-рэлізKnapton S. First head transplant successfully carried out on monkey, claims surgeon. -Daily Telegraph. — 21 студзеня 2016, ISSN 0307-1235, у якім сцвярджалі, што правялі паспяховую перасадку галавы малпе, якая, па іх меркаваннях, перажыла працэдуру без неўралагічных пашкоджанняў і была жывыя на працягу 20 гадзін. Аднак спінны мозг не быў злучаны, і малпа ўвесь час была без прытомнасці.
У лістападзе 2017 года было абвешчана, што каманда з Харбінскага медыцынскага ўніверсітэта ў Кітаю пад кіраўніцтвам Канаверы паспяхова зрабіла першую ў свеце перасадку галавы мёртвага чалавека на трупXiaoping R. First cephalosomatic anastomosis in a human model//Surgical Neurology International/2017. — 8 (276): 50. doi:10.4103/sni.sni_415_17. Аперацыя па трансплантацыі доўжылася 18 гадзін, урачы здолелі паспяхова злучыць пазваночнік, нервы і сасуды. Пасля гэтага Канавера заявіў, што правядзе аперацыю па перасадцы галавы жывому чалавеку, грамадзяніну Кітая, бо менавіта гэтая краіна падтрымала даследаванні вучонагаWorley W. Scientists in China conduct 'successful' head transplant on rat. — The Independent. — 29 красавіка 2017. Тэма не атрымала далейшага развіцця, а падыход Канаверы раскрытыкавалі шматлікія калегі-нейрахірургі і спецыялісты па біяэтыцыBurnett D. No, there hasn’t been a human 'head transplant', and there may never be. — The Guardian.- 17 лістапада 2017Caplan A. Promise of world’s first head transplant is truly fake news. — Chicago Tribune. — 13 снежня 2017.
Катэгорыя:Нейрахірургі Катэгорыя:Хірургі Італіі