Il Popolo d’Italia () — газета, заснаваная Беніта Мусаліні ў 1914 годзе пасля яго расколу з Італьянскай сацыялістычнай партыяй. Газета прапагандавала мілітарызм, ірэдэнтызм і заклікала да ўступлення Італіі ў Першую сусветную вайну.
Пасля вайны газета стала асацыявацца з новым фашысткім рухам пад кіраўніцтвам Беніта Мусаліні. На працягу ўсяго перыяду фашысцкага праўлення ў Каралеўстве Італія, Il Popolo d’Italia афіцыйна заставалася незалежнай прыватнай газетай, асобнай ад Нацыянальнай фашысцкай партыі і італьянскай дзяржавы. Аднак газета атрымлівала сродкі ад партыі і дзяржавы, а таксама пастаянную падтрымку з боку прыватнага сектара і паслядоўна прасоўвала фашысцкі пункт гледжання на злабадзённыя пытанні.
Пасля падзення фашысцкага рэжыму ў Італіі ў 1943 годзе, газета была забаронена.
Спасылкі Архівы «Il Popolo d'Italia» (1914-1943)
Катэгорыя:Газеты на італьянскай мове