Бла́стула (ад зародак) — заключная стадыя , што завяршае цытатыпічны перыяд развіцця і прыводзіць да ўтварэння шматклетачнага аднаслойнага зародка.
У сярэдзіне бластулы знаходзіцца бластацэль (поласць драблення, першасная поласць цела).
Тып бластулы залежыць ад тыпу яйцаклеткі і спосабу драблення.
Пры поўным раўнамерным драбленні яйца бластула мае форму пустога шара, абалонка якога складаецца з аднаго слоя клетак; пры частковым нераўнамерным драбленні ўтвараецца дыскабластула, пры спіральным — бластула не мае поласці (стэрабластула).
У млекакормячых і чалавека драбленне яйца завяршаецца ўзнікненнем бластацысты.
Развіваючыся, бластула ператвараецца ў гаструлу.
Літаратура
Катэгорыя:Эмбрыялогія