ГрагронЛазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171. () — дарагая высакаякасная гладкафарбаваная шаўковая тканіна ў XIX стагоддзі.
«Гро» () у складовых назвах тканін азначаў наяўнасць у іх шоўку. У XIX стагоддзі існавала дастаткова шмат відаў шаўковых тканін з «гро» ў назве, напрыклад: гродафрык («афрыканскі»), гродэнапль («неапалітанскі»), гродэтур («турскі»), гродэр’ен, гродэшын («кітайскі»), гробарэ, гродэберлен («берлінскі»), гродэфларанс («фларэнтыйскі»). У большасці выпадкаў адрозненні паміж усімі гэтымі «гро» былі невялікія і абумаўляліся маркетынгавымі стратэгіямі гандляроў. У газеце «» ў 1831 годзе пісалі: «шаўковыя тканіны для капялюшыкаў змянілі некалькі назваў: летні гро, усходні гро, ост-індскі гро, у сутнасці сваёй адна і тая ж матэрыя, вядомая пад назвай гродэнапль». Аднак некаторыя шоўкі тыпу гро адрозніваліся характарам арнаменту, колерам, шырынёй палатна. Напрыклад, гро д’анвер быў вузкім паласатым палатном, громуарам называлі аднакаляровы з асабліва выразным адлівам. На грагрон, які праславіўся самай дарагой з гро-тканін, адбіралі толькі найлепшую шаўковую сыравіну — буйныя непашкоджаныя коканы шаўкавічнага чарвяка, якія даюць самую доўгую шаўковую нітку. Дзякуючы высокай якасці сыравіны і вельмі шчыльнаму скручванню пражы грагрон быў значна лягчэй па вазе іншых сартоў шаўковых тканін. Адзенне з грагрону адназначна казала пра дабрабыт яго ўладальніцы. У А. М. Астроўскага ў п’есе «» купецкая дачка Алімпіяда Самсонаўна з унутранай урачыстасцю над суразмоўніцай пералічвае свае ўборы: «а вось лічы <…> тры атласных ды тры грагронавых — гэта трынаццаць…».
Літаратура Андреева Р. П. Гро-гро // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 148. — ISBN 5-86617-030-2. Беловинский Л. В. Грогрон // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 145. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
Катэгорыя:Шаўковыя тканіны